Расійская ІТ-кампанія запартнёрылася з Noventiq Belarus, каб «пашырыць прысутнасць у Беларусі»
Расійская кампанія «АНТ-ЦС» паведаміла, што будзе з Noventiq Belarus пастаўляць сумесныя рашэнні ў галіне ПЗ і праграмна-апаратных комплексаў у краіны СНД.
Кампаніі зоймуцца стварэннем і развіццём рашэнняў у сферы лічбавізацыі прамысловых прадпрыемстваў і бізнесу. Яны будуць весці распрацоўку MES-, ERP-, APS- і EAM-сістэм, а таксама праграмна-апаратных комплексаў для працы з вялікімі данымі.
Гендырэктар «АНТ-ЦС» назваў гэта пагадненне часткай стратэгіі кампаніі па развіцці партнёрскай сеткі ў СНД. «Яно дазволіць пашырыць прысутнасць у Беларусі і забяспечыць новы ўзровень прадуктавай калабарацыі: мы прадаставім заказчыкам як прадукты „АНТ-ЦС“, так і рашэнні Noventiq Belarus, а таксама нашыя сумесныя распрацоўкі», — сказаў ён.
Гендырэктар Noventiq Belarus Андрэй Аўсейка адзначыў, што «пагадненне таксама паскорыць развіццё сістэм аўтаматызацыі ў рамках „Канцэпцыі забеспячэння суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у сферы лічбавага развіцця да 2030 года“».
У канцы 2022 года кампанія Softline Global падзяліла бізнес на расійскі і міжнародны. Яе частка, якая працуе на міжнародным рынку, у тым ліку ў Беларусі, атрымала імя Noventiq. У 2023 годзе Noventiq Belarus запусціла уласны цэнтр апрацоўкі дадзеных і пачала аказваць воблачныя паслугі пад брэндам iqData. У 2024-м сумесна з Invento Labs запусціла першую ў Беларусі воблачную платформу для кіравання і аналітыкі дадзеных.
Читать на dev.by