Расійская кампанія адкрыла ІТ-хаб у Мінску

Расійскі холдынг «Т-Технологии» адкрыў штаб-кватэру для свайго ІТ-хаба ў Мінску — «з адсылкамі да беларускіх традыцый і вулічнай культуры». Пра гэта кампанія распавяла vc.ru.

21 каментарый

Плошча офіса з тэрасай складае 10 тысяч м². Хаб разлічаны больш як на 1000 супрацоўнікаў — інжынераў, распрацоўшчыкаў, аналітыкаў і кіраўнікоў ІТ-накірункаў. Ён месціцца ў бізнес-цэнтры «Праспект» на праспекце Незалежнасці.

Замест «опэнспейсаў» — «кабінетны фармат». Заніраваць прастору можна і з дапамогай «жывых» перагародак з раслінамі. Частка працоўных месцаў абсталяваная пад’ёмнымі сталамі для працы стоячы.

 На паверхах размешчаны зоны для нарадаў, «брэйнштормінгаў» і адпачынку, перагаворныя і каворкінгі са сталамі-трансформерамі і кававыя кропкі. Ёсць кухня-«гастразона» са сталамі, канапамі і барнымі стойкамі, бібліятэка і пакоі для анлайн-трансляцый і запісу падкастаў, а таксама тэраса з відам на парк Горкага.

У афармленні выкарыстаны элементы вулічнага мастацтва «ў духу» вуліц Кастрычніцкая і Зыбіцкая, пазнавальныя для мясцовых надпісы і «адсылкі да традыцый».

Як адзначае партал, «Т-Технологии» разлічваюць збіраць у новай штаб-кватэры «не толькі сваіх супрацоўнікаў, але і прадстаўнікоў беларускай ІТ-супольнасці». Для гэтага будуць праводзіцца галіновыя мерапрыемствы.

«Тинькофф» перайменаваўся ў «Т-Банк» у 2024 годзе. Галаўная кампанія атрымала назву «Т-Технологии» замест «ТКС Холдинг».

Добра плацяць, але праца толькі ў РБ. Што беларусы думаюць пра офісы расійскіх кампаній
Па тэме
Добра плацяць, але праца толькі ў РБ. Што беларусы думаюць пра офісы расійскіх кампаній
«Цінькоф» забараніў працу за мяжой, акрамя Беларусі, Арменіі і Казахстана
Па тэме
«Цінькоф» забараніў працу за мяжой, акрамя Беларусі, Арменіі і Казахстана

Читать на dev.by