Расійскія ІТ-кампаніі патрабуюць зрабіць бясконцым нулявы падатак на прыбытак
Пры канцы 2022 года найбуйнейшыя расійскія асацыяцыі распрацоўшчыкаў софту абмяркоўвалі з намеснікам кіраўніка Мінлічбы Максімам Паршыным падаўжэнне льготнай стаўкі падатку на прыбытак для акрэдытаваных ІТ-кампаній. Пра гэта расказалі крыніцы «Камерсанта» ва ўрадзе краіны.
Пры канцы 2022 года найбуйнейшыя расійскія асацыяцыі распрацоўшчыкаў софту абмяркоўвалі з намеснікам кіраўніка Мінлічбы Максімам Паршыным падаўжэнне льготнай стаўкі падатку на прыбытак для акрэдытаваных ІТ-кампаній. Пра гэта расказалі крыніцы «Камерсанта» ва ўрадзе краіны.
Улетку 2020 года для падтрымкі галіны расійскія ўлады знізілі падатак на прыбытак для ІТ-кампаній ад 20% да 3%, тэрмін дзеяння льготы ў законапраекце пазначаны не быў. У ліпені 2022 года Уладзімір Пуцін зацвердзіў папраўкі, паводле якіх падатак склаў 0% да 2024 года.
На нарадзе ў Мінлічбы гульцы рынку тлумачылі, што абмежаванне тэрміну дзеяння стаўкі «стварае нявызначанасць для многіх кампаній у сегменце». Таксама галіна асцерагаецца, што пасля заканчэння 2024 года стаўка падатку для ІТ-кампаній вернецца на ўзровень 20%.
«Прадстаўнікі асацыяцый прапанавалі разгледзець магчымасць або зрабіць нулявую стаўку падатку на прыбытак бестэрміновай, або, калі тое немагчыма, павысіць падатковую стаўку да 3%, але таксама пакінуўшы яе бестэрміновай», — кажа выканаўчы дырэктар асацыяцыі «Айчынны софт» Рэнат Лашын.
Расіі не хопіць айцішнікаў, нават калі вернуцца ўсе, хто з’ехаў — Дзярждума
Суразмоўцы выдання падкрэсліваюць, што пакуль гэта толькі прапанова, рашэння пакуль няма. У Мінлічбы на запыт «Камерсанта» не адказалі.
Юрысты мяркуюць, што кампаніі вернуцца да 3%-най стаўкі ад 2025 года без спецыяльных мер. Але нават у такім выпадку, адзначаюць удзельнікі рынку, рост падаткаў пагражае скарачэннем бюджэту ІТ-кампаній на заработную плату супрацоўнікам і іх звальненнямі. Ён можа падштурхнуць бізнэс да пераезду ў краіны з камфортнейшым падатковым рэжымам, такія як Грузія, Арменія або ААЭ, і перашкодзіць праектам імпартазамяшчэння замежных софту і тэхнікі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.