Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Расійскія аператары папярэджваюць карыстальнікаў пра пагаршэнне працы YouTube

Расійскія аператары сотавай сувязі МТС і «Білайн» папярэдзілі кліентаў пра пагаршэнне працы YouTube, піша «Камерсант».

2 каментарыя
Расійскія аператары папярэджваюць карыстальнікаў пра пагаршэнне працы YouTube

Расійскія аператары сотавай сувязі МТС і «Білайн» папярэдзілі кліентаў пра пагаршэнне працы YouTube, піша «Камерсант».

Паведамленне пра збоі ў відэасэрвісу пакідае робат пры тэлефанаванні на гарачую лінію МТС.

«Цяпер у многіх рэгіёнах менавіта YouTube дрэнна працуе, бо ў іх састарэла абсталяванне. Гэта не залежыць ад аператараў», — апраўдваюцца ў тэхпадтрымцы «Білайна».

Пры гэтым пры званку на гарачую лінію «Білайна» абанентам кажуць, што на сетцы аператара няма абмежаванняў і яна працуе ў штатным рэжыме. У прэс-службе кампаніі таксама адзначаюць, што не бачаць праблем у сваёй сетцы з загрузкай кантэнту на YouTube.

У мінулы чацвер кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ па інфармпалітыцы Аляксандр Хінштейн заяўляў, што пры канцы тыдня хуткасць загрузкі YouTube на стацыянарных камп’ютарах можа знізіцца да 40%, а пры канцы гэтага тыдня — да 70%. Ён падкрэсліваў, што мабільнай сувязі мера пакуль не закране. Паводле інфармацыі «Камерсанта», гэта звязана з тым, што абсталяванне для запаволення не можа аналізаваць трафік мабільных сетак.

Из России бегут зарубежные юристы — цены на услуги для ИТ-компаний взлетели почти на 20%
Из России бегут зарубежные юристы — цены на услуги для ИТ-компаний взлетели почти на 20%
По теме
Из России бегут зарубежные юристы — цены на услуги для ИТ-компаний взлетели почти на 20%

Дэпутат удакладняў, што «дэградацыя» YouTube — вымушаны крок, скіраваны супраць адміністрацыі замежнага відэахостынгу, «якая па-ранейшаму лічыць, што можа беспакарана парушаць і ігнараваць нашае заканадаўства». Хінштэйн прывёў у прыклад антырасійскую палітыку хостынгу, «які паслядоўна выдаляе каналы грамадскіх дзеячаў (блогераў, журналістаў, артыстаў), чыя пазіцыя адрозніваецца ад заходняга пункта гледжання».

Раней «Растэлекам» ужо фіксаваў пагаршэнне якасці загрузкі відэа на YouTube, але звязваў гэта з пагаршэннем працы сервераў Google Global Cache, якія ўсталёўваюцца на сетках аператараў і кэшуюць найбольш часта загружаны кантэнт. Гэта дазваляе павысіць хуткасць загрузкі даных для абанентаў і знізіць выдаткі на перадачу трафіку — для аператараў.

В России бум спроса на айтишников без оформления в штат с почасовой оплатой
В России бум спроса на айтишников без оформления в штат с почасовой оплатой
По теме
В России бум спроса на айтишников без оформления в штат с почасовой оплатой
У расійскіх айцішнікаў адмоўна вырас заробак на 15-25% даводзіцца браць падпрацоўку
У расійскіх айцішнікаў адмоўна вырас заробак на 15-25%, даводзіцца браць падпрацоўку
Па тэме
У расійскіх айцішнікаў адмоўна вырас заробак на 15-25%, даводзіцца браць падпрацоўку

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
3

Сейчас во многих регионах именно YouTube плохо работает, так как у них устарело оборудование. Это не зависит от операторов

Свистят. Уже даже выяснили даже как они скорость режут и как это можно обходить.
https://habr.com/en/articles/832678/

Ржавый железный занавес отчаянно скрипит но опускается.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

это получается мы лишимся розийского контента? яка сумна навина...