Расійскія сілавікі хочуць атрымаць доступ да гаджатаў і даных аператараў да суда

Міністэрства ўнутраных спраў РФ прапануе прыраўняць да інфармацыі, неабходнай для следчых дзеянняў, любыя даныя, якія перадаюцца праз інтэрнэт.

7 каментарыяў

Паводле даных «Камерсанта», ведамства прапануе ўнесці папраўкі да закона «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці». Згодна з дакументам, МУС атрымае магчымасць вывучаць «інфармацыю, у тым ліку змешчаную ў тэхналагічных сістэмах яе перадачы». Даныя, у тым ліку тэкставыя паведамленні, можна будзе атрымліваць з сервераў у дата-цэнтрах, з воблачных сховішчаў і іншых электронных носьбітаў.

У міністэрстве лічаць, што аддалены доступ неабходны праз шырокае распаўсюджванне злачынстваў, якія здзяйсняюць з дапамогай банкаўскіх карт, інтэрнэту, сродкаў мабільнай сувязі. Таксама злачынцы часта выкарыстоўваюць VPN-сэрвісы. 71% такіх крымінальных спраў быў прыпынены, бо так і не ўдалося знайсці злачынцу.

Цяпер паводле расійскага заканадаўства для атрымання доступу да паведамленняў грамадзян неабходна рашэнне суда. Нават у выпадку прыняцця паправак рашэнне ўсё рана спатрэбіцца, але ўжо «постфактум», лічаць юрысты. Згодна з «законам Яравой», арганізатары распаўсюджвання інфармацыі павінны паўгода захоўваць звесткі аб перапісках і званках карыстальнікаў і падаваць іх на запыт ФСБ і іншых дзяржорганаў.

Расійская група VK (экс Mail.ru Group) адкрые офіс у Мінску
Па тэме
Расійская група VK (экс Mail.ru Group) адкрые офіс у Мінску
Половина самых популярных iOS-приложений в России — VPN-сервисы
По теме
Половина самых популярных iOS-приложений в России — VPN-сервисы
«Коммерсант»: для доработки российской ОС «Аврора» нужны $3 млрд
По теме
«Коммерсант»: для доработки российской ОС «Аврора» нужны $3 млрд

Читать на dev.by