Расійскі OZON, які стаў рэзідэнтам ПВТ, пашырае офіс у Мінску

Расійскі маркетплэйс OZON пашырае офісныя плошчы ў Мінску. Пра гэта паведамляе Оffice Life са спасылкай на кансалтынгавую кампанію NAI Belarus.

14 каментарыяў

Паводле інфармацыі NAI Belarus, раней OZON арандаваў пляцоўку ў мінскім каворкінгу на вуліцы Свярдлова. Цяпер беларуская каманда маркетплэйса пераедзе ў новую прастору ў ІТ-кампусе Takeoff на вуліцы Платонава. Паведамляецца, што для гэтага OZON арандаваў паверх кампуса плошчаю ў 900 кв. метраў.

Паводле ацэнак NAI Belarus, раней частка беларускіх супрацоўнікаў маркетплэйса працавала аддалена. Цяпер іх перавядуць на паўнавартасную працу ў офіс. OZON стаў трэцяй буйной міжнароднай кампаніяй, якая за апошнія паўгода пераехала ў ІТ-кампус Takeoff.

«Пашырэнне офіса ў Мінску — гэта лагічны крок у рамках нашага імкнення быць бліжэй да кліентаў і партнёраў у Беларусі. Новы офіс адпавядае высокім стандартам нашай кампаніі і стане выдатнай пляцоўкай для далейшага развіцця ў рэгіёне», — расказаў кіраўнік групы развіцця нерухомасці і новых праектаў маркетплэйса Аляксей Кім.

На пачатку лютага юрыдычная асоба OZON у Беларусі, кампанія «АЗОН Рокет Бел», стала рэзідэнтам ПВТ. Яна зоймецца распрацоўкай, укараненнем і суправаджэннем праграмнага забеспячэння для групы кампаній OZON.


Читать на dev.by