Расійская ВНУ дазволіла пісаць дыпломы з дапамогай АІ
Вучоная рада Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта дазволіла студэнтам выкарыстоўваць штучны інтэлект, уключаючы чатботаў, пры напісанні выпускных работ, піша РБК.
У ВНУ адзначаюць, што «згенераваныя тэксты — добры матэрыял для новых ідэй і аналізу». Студэнты маюць самастойна перапрацоўваць атрыманую інфармацыю.
Рэктар МДПУ Ігар Рэмарэнка лічыць, што легалізацыя АІ дапаможа выпрацаваць новыя навыкі — працу з новымі інструментамі, аналіз вялікіх даных і іх верыфікацыю. «Патрэбныя агульныя правілы выкарыстання АІ. Забараніць карыстацца — самы просты спосаб, але наўрад ці дзейсны», — дадаў рэктар.
Хваля абмеркаванняў з нагоды выкарыстання АІ у напісанні студэнцкіх работ з’явілася пасля таго, як студэнт Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта Аляксандр Жадан скарыстаўся ChatGPT для напісання дыплома. Нейрасетка згенеравала 60 старонак работы з арыгінальнасцю 70%.
У РДГУ назвалі ChatGPT «новым выклікам» для адукацыйнай супольнасці і заклікалі забараніць чатбота. Акрамя таго, у ВНУ прапанавалі стварыць інструменты, якія дапамогуць выяўляць выкарыстанне нейрасетак.
Читать на dev.by