Расіянам масава блакуюць карткі для барацьбы з махлярамі
«Коммерсант» паведамляе пра сотні скаргаў на неабгрунтаваныя блакіроўкі картак і рахункаў расіян, якія з’явіліся на фінансавых форумах за няпоўныя тры тыдні 2026 года. Людзі не разумеюць прычыны, а банкі замест адказу перанакіроўваюць іх да Цэнтрабанка. Пад блакіроўку можна трапіць за картачныя пераводы і нават пры шопінгу на маркетплэйсах.
«Коммерсант» паведамляе пра сотні скаргаў на неабгрунтаваныя блакіроўкі картак і рахункаў расіян, якія з’явіліся на фінансавых форумах за няпоўныя тры тыдні 2026 года. Людзі не разумеюць прычыны, а банкі замест адказу перанакіроўваюць іх да Цэнтрабанка. Пад блакіроўку можна трапіць за картачныя пераводы і нават пры шопінгу на маркетплэйсах.
Эксперты тлумачаць масавасць блакіровак рэзкім пашырэннем крытэрыяў падазроных аперацый Цэнтрабанкам з новага года і аўтаматызацыяй антыфрод-сістэм: «Алгарытмы выяўлення сумнеўных або падазроных аперацый настроены такім чынам, каб максімальна выключыць любую верагоднасць таго, што такая аперацыя застанецца незаўважанай, а значыць, прадугледжваецца вялікая хібнасць у іх працы».
Яны таксама адзначаюць, што публічных скаргаў звычайна значна менш, чым у рэальнасці. Па іх ацэнках, за першыя два тыдні студзеня пад часовыя блакіроўкі маглі трапіць 2-3 млн звычайных людзей — 1-2% ад усіх актыўных кліентаў банкаў.
«Скаргі на махлярства зменшыліся… Але пры гэтым выраслі скаргі на неабгрунтаваную блакіроўку рахункаў. То бок, змагаючыся з махлярствам, мы дзесьці перагнулі палку», — казала кіраўніца ЦБ Эльвіра Набіуліна яшчэ ў лістападзе. У яе арганізацыі выданню не раскрылі статыстыку па блакіроўках у рамках новых крытэрыяў. Па словах экспертаў, колькасць сумленных заблакаваных пераводаў можа вырасці яшчэ больш, але «працэнт прыйдзе ў норму, як толькі банкі навучацца правільна прымяняць новыя крытэрыі, хутчэй за ўсё, не больш за паўгода».
Банкі прызнаюць, што новыя крытэрыі прывялі да росту блакіровак, але імкнуцца максімальна хутка разбірацца ў сітуацыі і здымаць абмежаванні. У расійскім Альфа-Банку заявілі, што новаўвядзенні «дазволілі ў разы скараціць аб’ём махлярскіх аперацый пры мінімальных нязручнасцях для добрасумленных кліентаў».
Праваабаронцы з «мінімальным» тэзісам не згодныя. Банкі не заўсёды тлумачаць кліентам прычыну блакіроўкі рахункаў і парадак далейшых дзеянняў. Часам даюць некарэктную інфармацыю або змяняюць яе, а кліенты вымушаныя марнаваць час на няправільныя і лішнія дзеянні. У цэлым звычайным людзям незразумелы механізм рэабілітацыі пры такой блакіроўцы, хоць у ЦБ ён ёсць. А разгляд заяўкі на выключэнне з базы займае да 15 працоўных дзён, на працягу якіх магчымасць карыстацца грашыма абмежаваная.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
зачем нам это знать? Пусть хоть в зад друг друга целуют
Бэрримор, что это за жуткий вой на болотах?
это хорошо. зачем рабам деньги?