Расійцы перасталі купляць новую тэхніку і масава рамантуюць старую
Расійскія рамонтныя майстэрні і прыватныя спецыялісты па рамонце тэхнікі сутыкнуліся з патокам кліентаў, які імкліва расце — попыт на іх паслугі менш як за год вырас на 20-100% у залежнасці ад віду тэхнікі, піша CNews. Трэнд звязаны з тым, што пасля пачатку вайны ва Украіне расійцы пазбавіліся доступу да любімых брэндаў. Акрамя таго, праз слабы курс рубля тэхніка і электроніка ўвесь час даражэюць.
Расійскія рамонтныя майстэрні і прыватныя спецыялісты па рамонце тэхнікі сутыкнуліся з патокам кліентаў, які імкліва расце — попыт на іх паслугі менш як за год вырас на 20-100% у залежнасці ад віду тэхнікі, піша CNews. Трэнд звязаны з тым, што пасля пачатку вайны ва Украіне расійцы пазбавіліся доступу да любімых брэндаў. Акрамя таго, праз слабы курс рубля тэхніка і электроніка ўвесь час даражэюць.
За першыя восем месяцаў 2023 года попыт на паслугі рамонту буйной бытавой тэхнікі вырас на 20% год да года. Толькі за лета патрэба ў майстрах рамонту такой тэхнікі вырасла ўдвая ў гадавым вылічэнні, дробнай бытавой — на 43%. А паколькі попыт часта нараджае прапанову, летам расійцы маглі выбіраць з 4 млн аб’яў па рамонце бытавой тэхнікі. Менш за ўсё расійцы хочуць ісці ў краму за новымі плітамі — попыт на іх рамонт падскочыў на 300% год да года.
Кожны другі расіец хаця б раз звяртаўся ў майстэрні рамонту тэхнікі замест таго, каб купіць новую прыладу. Расійцы тым часцей гатовыя заказаць рамонт, тым вышэйшая верагоднасць, што пасля гэтага прылада праслужыць доўга — у такім выпадку сэрвіснаму цэнтру аддадуць перавагу перад крамай 98% расійцаў.
У сакавіку 2022 года з Расіі сышла Apple, і ўжо летам таго года паўстаў дэфіцыт яе запчастак у аўтарызаваных сэрвісных цэнтрах, а на пачатку 2023-га кампанія пазбавіла расійцаў гарантыі на сваю прадукцыю. Многія АСЦ нават пачалі адмаўляцца браць тэхніку Apple на рамонт. Тым не менш у жніўні 2023 года расійцы неслі яе ў рамонт на 33% часцей, ніж годам раней, а за студзень–жнівень рост склаў 25% год да года.
Найбуйнейшыя фінскія рытэйлеры байкатуюць Xiaomi праз Расію
Жыхары Расіі сталі часцей здаваць гаджаты Apple у рамонт у тым ліку ў сувязі з узрослай цікавасцю да куплі ўжыванай электронікі. Грамадзяне, у якіх пакуль ёсць магчымасць купіць новы смартфон, нясуць у рамонт старыя прылады, каб прадаць на другасным рынку тым, каму на новы гаджат не хапае грошай. Другасны рынак смартфонаў у Расіі квітнее ў першую чаргу праз новыя прылады, якія падаражэлі.
Яшчэ адная прычына росту папулярнасці рамонтных майстэрняў можа быць у тым, што расійцы ўсё часцей купляюць тэхніку на маркетплэйсах — Ozon, Wildberries і «Яндэкс Маркеце», якія рамонтам не займаюцца. Таксама спажыўцы не жадаюць развітвацца з тэхнікай сусветных брэндаў, якія сышлі — і рамантуюць іх, бо не гатовыя разглядаць электроніку ноўнэймаў, а кошт новай тэхнікі знакамітых брэндаў вырас мінімум у 1,5 разу.
Паводле прагнозаў экспертаў, у найбліжэйшай перспектыве колькасць зваротаў па рамонце тэхнікі брэндаў, якія сышлі з краіны, працягне расці і можа спыніцца толькі тады, калі расійцы «рассмакуюць» прадукцыю невядомых ім вендараў з Кітая і Турцыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Яка сумна новина