Нараджэнне/смерць, шлюб/развод, змена імя/прозвішча — РБ абавязала тых, хто з'ехаў, даць справаздачу
Новае правіла прапісанае ў законе пра шлюбныя і сямейныя адносіны.
У Беларусі прынялі закон «Пра змену законаў у пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных адносін», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Сярод іншага ён уводзіць «патрабаванне аб інфармаванні грамадзянамі Рэспублікі Беларусь кампетэнтных органаў сваёй дзяржавы аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў дачыненні да сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей у замежных дзяржавах».
Да актаў грамадзянскага стану залічваюцца нараджэнне, смерць, заключэнне/скасаванне шлюбу, усынаўленне, устанаўленне бацькоўства, змена прозвішча, імя і імя па бацьку. Такім чынам, дзяржава патрабуе тых, хто з’ехаў, даць справаздачу аб усіх гэтых важных падзеях у іх жыцці і жыцці іх непаўналетніх дзяцей.
Акрамя таго, важная змена тычыцца выплаты аліментаў. Закон дазваляе перадаваць ва ўласнасць дзецям жылыя памяшканні / долі ў іх у кошт выплаты аліментаў (пры ўкладанні пагаднення бацькамі).
Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу 1 студзеня 2025 года.
Читать на dev.by