Рынкавая доля Linux расце імклівымі тэмпамі, абнаўляе рэкорды

Паводле даных StatCounter, доля Linux на рынку дэсктопных аперацыйных сістэм дасягнула гістарычнага максімуму ў 4,44%. Гэта невялікае значэнне адносна Windows, але вялікі скачок для Linux, асабліва з улікам таго, што за ёй няма маркетынгавага аддзела, які б займаўся яе прасоўваннем.

4 каментарыя

Linux упершыню перавысіла адзнаку ў 4% у гэтым лютым, то-бок за некалькі месяцаў пры канцы ліпеня яна дадала 10%. Год таму Linux была ўсталяваная на 3,12% настольных сістэм, а ў ліпені 2022 года займала 2,76% рынку. Партал Tom’s Hardware адзначае, што калі тэндэнцыя захаваецца, то ўжо ў лютым 2025 года доля Linux вырасце да 5%.

Паводле апытання Developer Survey ад StackOverflow, сярод распрацоўшчыкаў працэнт карыстальнікаў розных дыстрыбутываў Linux у разрэзе ўсіх аперацыйных сістэм вышэйшы. Але безумоўна лідзіруе Windows.

Рекорд: рыночная доля Linux перевалила за 4%
По теме
Рекорд: рыночная доля Linux перевалила за 4%
Обновление Microsoft сломало системы Linux по всему миру
По теме
Обновление Microsoft сломало системы Linux по всему миру
Самые любимые и популярные технологии у разработчиков в 2024 году по версии Stack Overflow
По теме
Самые любимые и популярные технологии у разработчиков в 2024 году по версии Stack Overflow

Читать на dev.by