Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Рыначная капіталізацыя Nvidia перавысіла $4 трыльёны — упершыню ў свеце

Катыроўкі Nvidia ў серадy 9 ліпеня выраслі больш чым на 2%, што зрабіла каліфарнійскага чыпмэйкера першай у свеце кампаніяй, чыя рынкавая капіталізацыя перавысіла $4 трыльёна, піша CNBC.

Пакінуць каментарый

Катыроўкі Nvidia ў серадy 9 ліпеня выраслі больш чым на 2%, што зрабіла каліфарнійскага чыпмэйкера першай у свеце кампаніяй, чыя рынкавая капіталізацыя перавысіла $4 трыльёна, піша CNBC.

Пазней курс крыху знізіўся. На момант публікацыі рынкавая капіталізацыя Nvidia складае $3,99 трлн.

Nvidia была заснавана ў 1993 годзе. Планку ў $2 трлн яна ўзяла ў лютым 2024 года. Адзнаку ў $3 трлн Nvidia пераадолела ў чэрвені таго ж года — трэцяй пасля Microsoft і Apple. Яны ў спісе самых дарагіх кампаній свету зараз займаюць 2 і 3 месцы.

Акцыі Nvidia растуць на хвалі ШІ-буму, які пачаўся пасля рэлізу ChatGPT у канцы 2022 года. Кампанія пастаўляе крытычна важныя для навучання мадэляў і працы ШІ-сэрвісаў графічныя паскаральнікі. Microsoft з’яўляецца адным з самых буйных і важных кліентаў Nvidia.

За апошнія пяць гадоў кампанія падаражэла больш чым у 15 разоў. Толькі за апошні месяц яе акцыі выраслі на 15%, а з пачатку года — на 22%. І гэта — на фоне абмежаванняў на пастаўку чыпаў у Кітай.

Кіраўнікі Nvidia HP Cognizant адказалі тым хто прадказвае ШІ-апакаліпсіс для джуноў і ўвогуле ўсіх
Кіраўнікі Nvidia, HP, Cognizant адказалі тым, хто прадказвае ШІ-апакаліпсіс для джуноў і ўвогуле ўсіх
Па тэме

Трамп хоча заблакаваць DeepSeek і цісне на Nvidia. Чыпмейкер страціць $55 млрд акцыі падаюць
Трамп хоча заблакаваць DeepSeek і цісне на Nvidia. Чыпмейкер страціць $5,5 млрд, акцыі падаюць

Чытайце таксама
Nvidia запусціла NitroGen: ШІ можа гуляць больш чым у 1000 відэагульняў

1 каментарый
У Расіі ўзляцела колькасць збанкрутаваных ІТ-кампаній

2 каментарыя
Дакладна не бурбалка: індыйская тэхнакампанія вырасла ў 550+ разоў за 1,5 года. У яе 2 супрацоўнікі і яшчэ няма вытворчасці

ЗША пагразілі еўрапейскім ІТ-кампаніям за тое, што ЕС крыўдзіць амерыканскія

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.