Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Якія ІТ-кампаніі пакінулі офісы ў Мінску, а якія — наадварот, занялі

Кансалтынгавая кампанія «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг» палічыла, колькі офісных плошчаў вызвалілі за два гады найбуйнейшыя арандатары з ІТ-сектара ў Мінску. Выйшла каля 35% ад усіх займаных айцішнікамі офісаў. З іх большую частку вызвалілі дзве кампаніі — EPAM і Wargaming.

8 каментарыяў

Кансалтынгавая кампанія «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг» палічыла, колькі офісных плошчаў вызвалілі за два гады найбуйнейшыя арандатары з ІТ-сектара ў Мінску. Выйшла каля 35% ад усіх займаных айцішнікамі офісаў. З іх большую частку вызвалілі дзве кампаніі — EPAM і Wargaming.

Паводле ацэнак «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг», у 2020 годзе ў Мінску ІТ-кампаніі займалі больш за 430 тысяч кв. метраў офісных плошчаў, на пачатку 2021 года крыху менш — 408 тысяч кв. метраў. Сумарна за мінулы і гэты гады 10+ ІТ-кампаній вызвалілі каля 140 тысяч кв. метраў офісаў.

Напрыклад, EPAM у 2020 годзе займаў у мінскіх бізнэс-цэнтрах каля 120 тысяч кв. метраў. За 2021–2022 гады кампанія вызваліла каля 80 тысяч кв. метраў офісных плошчаў у 5+ бізнэс-цэнтрах, або амаль 70% ад займаных офісаў.

Wargaming за два гады вызваліў 23 тысячы кв. метраў офісаў (у 2020 кампанія займала 35 тыс.), Itransition — больш за 14 тысяч (было каля 20 тыс.), iTechArt Group — 3 тысячы (было 6+ тыс.).

Вось так выглядаюць страты рынку офісаў за апошнія два гады праз 10+ ІТ-кампаній — буйных арандатараў (паводле даных «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг»).

Нягледзячы на сыход ІТ-кампаній, 2022 год не абышоўся без буйных угод у сферы арэнды камерцыйнай нерухомасці. Больш за тое, у топ-10 патрапілі адразу тры кампаніі з ІТ-сектара. 

Паводле інфармацыі «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг», мабільны распрацоўшчык Easybrain арандаваў амаль 3 тысячы кв. метраў офіснай нерухомасці ў бізнэс-цэнтры «Фартуна». Крыху больш за тысячу квадратаў арандавала ў бізнэс-цэнтры А1 «АйДзіЭФ Тэхноладжы» (былая ID Finance), 900+ кв. метраў у бізнэс-цэнтры па вул. Смаленскай арандавала VRP Consulting.

Вось так выглядае топ-10 угод па арэндзе офісаў у 2022 годзе (паводле версіі «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг»).

«Непапраўная страта». Як сыход айцішнікаў паўплываў на рынак офісаў
«Непапраўная страта». Як сыход айцішнікаў паўплываў на рынак офісаў
Па тэме
«Непапраўная страта». Як сыход айцішнікаў паўплываў на рынак офісаў
Godel открыла второй офис в Польше
Godel открыла второй офис в Польше
По теме
Godel открыла второй офис в Польше
Как растут офисы в Литве в 2022. У EPAM 400+ у Wargaming 500+ сотрудников
Как растут офисы в Литве в 2022. У EPAM 400+, у Wargaming 500+ сотрудников
По теме
Как растут офисы в Литве в 2022. У EPAM 400+, у Wargaming 500+ сотрудников

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Easybrain все никак не хочет перевозить на Кипр?)))

2

перевозить ИПшников? у них ведь нет штатных сотрудников

Nik Burnt
Nik Burnt IOS Developer в Easybrain
0

Очень интересно)

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

освободившуюся площадь можно по льготным ценам сдавать отечественным продуктовым стартапам

2

продуктовым в смысле картошечка, яйки, млеко?

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
1

Товарищ прапорщик, который читает ваш комментарий, не понимает в чём шутка.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

вы совсем прапорщиков не считайте такими недалекими. савушкин продукт от айци продукта отличать могут

Компутер в коровнике есть - значит айти-компания