Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Звальняюся на паўгода і ўсім раю». Нашто айцішнікі бяруць доўгую паўзу (і як потым уцягнуцца)

Пагутарылі з айцішнікамі, якія сыходзілі ў працяглы адпачынак — 2+ месяцы са звальненнем або без — пра тое, што гэта дало ім.

25 каментарыяў
«Звальняюся на паўгода і ўсім раю». Нашто айцішнікі бяруць доўгую паўзу (і як потым уцягнуцца)

Пагутарылі з айцішнікамі, якія сыходзілі ў працяглы адпачынак — 2+ месяцы са звальненнем або без — пра тое, што гэта дало ім.

«Дапамагаў стартапам, займаўся домам, дзіцем»

Аляксандр Мацвеенка, CEO і фаўндар Rainbow.ai, экс-кіраўнік мінскага падраздзялення Mapbox:

— Я сыходзіў з Mapbox у 2019 годзе — і свядома вырашыў зрабіць паўзу паміж праектамі, бо да таго яны ішлі без перапынку. Плюс у мяне мелася нарадзіцца дзіця.

Я не працаваў больш за год. Дапамагаў розным стартапам — ментарыў, даваў парады, займаўся домам, дзіцем, працай не займаўся. 

Мой сабатыкал налажыўся на ізаляцыю праз кавід — і гэта было самае непрыемнае. Мы сышлі на самаізаляцыю, але, як выявілася, знаходзіцца ўвесь час у чатырох сценах (пры тым, што мы жывем у вялікім доме), быць ізаляваным ад грамадства вельмі цяжка. 

Так што калі дзіця трохі падрасло, наш побыт «устаканіўся», кавідныя абмежаванні сталі менш строгімі, а сам я рэалізаваў усё, што хацеў, акрамя працы, — я вырашыў разгледзець прапанову, з якой да мяне на працягу доўгага часу прыходзілі з Huawei.

Было цяжка ўбудоўвацца ў працу пасля працяглага перапынку — гэта праўда. Самае складанае — арганізаваць працоўны час: калі ты працуеш з людзьмі, ты мусіш сістэмна падладжваць свой рэжым у тым ліку пад іх, а не толькі пад сябе. 

«Я ў індустрыі 20 гадоў, хацелася зрабіць прыпынак, пераасэнсаваць усё»

Павел Вейнік, распрацоўшчык і архітэктар, ментар і выкладчык:

— Я пайшоў у сабатыкал на год у верасні 2023. На той момант назапасіў 20 гадоў досведу — я ў індустрыі ад 2003 года, так што хацелася зрабіць перапынак, пераасэнсаваць усё і зразумець, што мне трэба далей.

Летась я працаваў у кампаніі Miro як кантрактнік — яны зрабілі мне офер у штат, але я не прыняў яго. Дамовіліся так: папрацую, пакуль мне не знойдуць замены, максімум — паўгода.

Цяпер я ўкладваю сілы ў праект па навучанні дасведчаных сеньёраў і вышэй — гэта адымае час, але таксама дае мне развіццё. Яшчэ мне патрэбны быў адпачынак, каб змяніць абстаноўку, выйсці з вавёрчынага кола і агледзецца. Неўзабаве лета, мора — у 300 метрах…

Пасля года ў сабатыкале я планую альбо далучыцца як архітэктар да вялікай прадуктовай кампаніі, альбо стаць CTO і кафаўндарам у стартапе — і дапамагчы якому-небудзь CEO, выступіць з ім у тандэме. Варыянты ёсць, іх некалькі — і я ўсе разглядаю. Не спяшаюся, але і не адмаўляюся размаўляць. Паглядзім, што будзе праз паўгода.

Акрамя таго я рыхтую з таварышамі адзін творчы праект — магчыма, нешта выйдзе. І на гэта, зразумела, таксама патрабуецца час. Пацешна, але ў мяне не было нават тыдня, каб я нічога не рабіў (то-бок чагосьці, што не звязана з маёй прафесійнай дзейнасцю) — проста ленаваўся. 

«Даводзілася быць скілованымі мітынгменамі, замест таго, каб удасканальвацца як праграмісты»

Яўген (імя распрацоўніка і ўсіх наступных змененае), senior full stack JavaScript developer, 16 гадоў у ІТ:

— Пасля 13 гадоў працы ў рэжыме, калі адпачынак — тыдзень раз на год, стаў практыкаваць такое: звальняюся на паўгода «ў нікуды». Раю ўсім гэта паспрабаваць, хоць бы раз у жыцці. 

Вось і ў 2023-ім планаваў месяцаў 6 не працаваць, але, на жаль, пошукі новага месца працы занялі яшчэ пару месяцаў, хоць звычайна хутчэй (выбар у крызіс невялікі).  

Сышоў, бо паднадакучыў праект: я адпрацаваў на ім 6 гадоў з перапынкам у 8 месяцаў у сярэдзіне — я ўжо сыходзіў з яго, адпачываў, спрабаваў рабіць свае гульні на Unity & Unreal Engine, а калі ў кішэні засталося $50, вярнуўся, балазе ім патрэбны быў чалавек (а мне было лянота шукаць працу).

На гэтым праекце было няпроста: шмат мітынгаў, куча менеджараў, большасць людзей са старой каманды, з кім мы пачыналі гэты праект, сышла. Неяк, убачыўшы ў сваім календары мітынг на 1,5 дня, я вырашыў, што да наступнага такога трэба звольніцца. Ну і звольніўся. 

З кампаніяй расстаўся нармальна, папярэдзіў за паўтара месяца. Перад самым звальненнем мяне папрасілі папрацаваць яшчэ месяц — тады я прапанаваў: магу працаваць 4 дні на тыдзень з захаваннем поўнага акладу, або ў прынцыпе не бачу патрэбы ў гэтым. На тым і дамовіліся. Праз месяц сышоў зусім.

Падчас свайго адпачынку злятаў на Шры Ланку і ў Дубай — прыкладна па 7-10 дзён правёў там. Хадзіў у спартзалу, спаў, адпачываў. Рабіў свой праект. У мяне ў адпачынку часта так бывае: я саджуся за камп’ютар, працую над якой-небудзь гульнёй або чытаю што-небудзь па праграмаванні — гэта як хобі. Хоць жыву недалёка ад Мінскага мора і ёсць машына, так і не ўдалося пазагараць там.

Я даўно хацеў паспрабаваць зрабіць нешта сваімі рукамі са скуры — паспрабаваў, атрымалася на дзіва добра. Я дык думаў, што ў мяне рукі не з таго месца растуць для такой працы, але сшыў шэсць сумак, пару заплечнікаў і чатыры жаночыя (цяпер ноўт нашу ў заплечнік, які зрабіў сам).

Задавальнення такая праца даставіла нашмат больш, чым праграмаванне. Задумаюся пра гэта на будучыню. 

Так як я ўсё ж нешта рабіў за кампом, — з асяроддзя не выпаў, нават наадварот: паспрабаваў шмат што з таго, на што не хапала часу на мінулай працы (дзе ўсе і кожны станавіліся скілованымі мітынгменамі, замест таго, каб удасканальвацца як праграмісты). 

Сям'і нават тлумачыць не прыйшлося, чаму мне патрэбны працяглы адпачынак, — з жонкай мы разышліся гады 4 таму, дзяцей у мяне няма. Я проста на час перастаў дапамагаць з грашыма маці і брату — і ўсё. Ну, а што наконт падрыхтоўкі: за 4-5 месяцаў адклаў заробак, каб было, на што жыць. 

Пасля паўгода адпачынку я пачаў шчыльна займацца сваім праектам і, спусціўшы рукавы, шукаць працу. За 2 месяцы падаў шмат заявак на замежныя вакансіі (25-30 — гэта для мяне шмат), але водгукаў — 0. Пачаў праходзіць сумоўі ў «Яндэкс» і «Тинькофф», але далей не пайшоў, бо хацеў з іншымі тэхналогіямі працаваць.

Яшчэ праз месяц абнавіў рэзюмэ і знайшоў невялікую беларускую прадуктовую кампанію — тое, што шукаў. Нікуды з’язджаць больш не хочацца.

«Калегі задумваюцца пра такі адпачынак, каб не злавіць сіндрому адкладзенага жыцця»

Ігар, Senior Software Developer, 10 гадоў у ІТ:

— Працую ў прадуктовай кампаніі, летам браў за свой кошт 50+ каляндарных дзён. Загадзя ўзгадніў гэта з кіраўніцтвам на праекце, пытанняў не было: да гэтага я больш за паўтара года правёў не на сваёй пазіцыі, што прывяло да выгарання + падсела здароўе, гэтым і аргументаваў неабходнасць адпачыць.

Аформілі без звальнення, як адпачынак за свой кошт з ініцыятывы работніка. Не памятаю, якую прычыну пазначаў у заяве, нешта шаблоннае — «сямейна-бытавыя абставіны».

З калегамі ў камандзе адкрыта на гэтую тэму не гутарылі, але, па адчуваннях, усе паставіліся да майго жадання адпачыць з разуменнем.

Сям’я (а ў мяне жонка і дзіця, пытанне з жытлом закрытае) вядома ж успрыняла станоўча, бо падчас адпачынку мы больш бавілі часу разам — на прыродзе, на свежым паветры, з’ездзілі ў падарожжа па Беларусі. 

Таксама ў мяне быў невялікі асабісты праект — 10-20% часу сыходзіла на яго. За час адпачынку атрымалася аднавіць work-life баланс, але для перазагрузкі трэба больш часу — на мой погляд, 6+ месяцаў.

Спадзяюся, праз пару гадоў змагу дазволіць сабе і такое, а пакуль планую практыкаваць дадатковы адпачынак за свой кошт кароткімі прамежкамі (у раёне тыдня): так менш пакутуе праект, адпаведна прасцей узгадніць + з працоўнага працэсу моцна не выбіваешся. 

Вярнуцца ў працоўны працэс было не асабліва цяжка, так як праект і каманда не змяніліся, а абставін, якія прывялі да выгарання, больш не было — гэтае пытанне вырашылі яшчэ да майго адпачынку. 

Наогул, такія працяглыя адпачынкі ў нас вялікая рэдкасць — хутчэй наадварот, часам людзей ледзь не прымушаюць адгуляць прызначаны па законе адпачынак. Але не выключана, што за маім прыкладам пойдуць услед і іншыя: некаторыя калегі ўжо задумваюцца пра такі дадатковы адпачынак, каб не злавіць сіндрому адкладзенага жыцця.

«Убудоўвацца ў працу было нескладана, складаней — знайсці, куды ўбудавацца»

Сяргей, PHP fullstack-распрацоўшчык, сеньёр, у ІТ больш за 20 гадоў:

— У мяне быў перапынак у працы даўжынёю ў 1,5 года дзесьці 8+ гадоў таму. Мяне звольнілі, і я вырашыў заняцца домам, а дакладней рамонтам у кватэры. 

Я быў і за плітачніка, і за тынкоўшчыка, і за электрыка, і за мэбельшчыка — вывучаў усе працэсы, займаўся закупкай матэрыялаў і іншым. Як вы разумееце, рамонт «у адзін твар» — гэта справа няхуткая. Я паспеў разабрацца з праводкай (часткова), абнавіў ванны пакой і цалкам перарабіў кухню. Ну і працу на дачы ніхто не скасоўваў.

Жылі мы ўвесь гэты час на заробак жонкі — яна таксама айцішніца. Не згадаю, каб яна была супраць таго, што я не працаваў увесь гэты час па спецыяльнасці. 

Убудоўвацца ў працу пасля працяглага перапынку было нескладана, куды складаней — знайсці, куды «ўбудавацца». Працадаўцаў адпуджваў прабел у маёй працоўнай. Але я знайшоў маленькі разавы заказ — размачыць лік. З ім рэзюмэ стала прыгажэйшым — пачалі запрашаць на сумоўі. 

У першай кампаніі я пратрымаўся паўгода. А потым лік пайшоў на гады. Цяпер неўзабаве 2 гады, як я працую на польскую кампанію па B2B. Пераязджаў сам, а да таго працаваў на беларускага заказчыка, але калі праект стаў марнець, прыйшлося шукаць альтэрнатыву. 

«Паглыбіўся яшчэ больш у палітычны кантэкст як Беларусі, так і Расіі»

Андрусь, распрацоўшчык, сеньёр, 7 гадоў у IT: 

— Мой досвед у IT ужо большы за 7 гадоў. Апошні раз я быў у імправізаваным адпачынку са звальненнем ад пачатку мiнулага года i да лістапада. 

Арганізацыя, на якую я працаваў, якраз закрывалася ў Беларусі — працэс звальненняў або рэлакацыі цягнуўся ўжо больш за год. Я разумеў, што пачатак вайны, як і 2020 год, — гэта наступны і больш выразны пункт, ад якога можна пачынаць лічыць затуханне рынку IT-працы ў Беларусі. 

На момант звальнення я меў у руках свежую PBH-вiзу, якая пачынала працаваць ад сакавіка 2023 года. На фоне амаль што года вайны, на працягу якога я яшчэ больш паглыбіўся ў палітычныя працэсы і навіны, чым раней, я пачаў заўважаць, што гэтая, ужо неад’емная частка майго жыцця пачынае дрэнна ўплываць на мае працоўныя абавязкі. Узровень пракрастынацыі павялічваўся хутка, што ў сваю чаргу прыносіла яшчэ больш стрэсу праз адчуванне адказнасці перад маiм працадаўцам. 

Я разумеў, што далей так працягвацца не можа, і вырашыў, што звальненне і нейкі вольны ад працы час дзеля асэнсавання свайго становішча і думак наконт будучыні будзе неблагім выбарам. 

На момант звальнення я вырашыў даць волю ўсім думкам, якія нараджаліся ў галаве ў сувязі з сітуацыяй у рэгіёне, бо лічыў, што менавіта яны не дазваляюць мне працягваць спакойна працаваць, як і раней. Я паглыбіўся яшчэ больш у палітычны кантэкст як Беларусі, так і Расіі. Я чытаў і глядзеў усё, што траплялася мне на вочы, датычнае палітыкі, не толькі апошніх 3-4 гадоў, але і больш старых падзей. Шукаў адказы, як так атрымалася, што мы апынулiся там, дзе мы ёсць сёння, і спрабаваў ацаніць, што будзе далей.

 Дадаткова я пакрыху знаёміўся з палітычнай філасофіяй і этыкай, каб валодаць больш грунтоўным пунктам погляду на сённяшні дзень і праз гэта глыбей разумець тыя ідэі, якія зараз гучаць з розных бакоў. 

За некалькі месяцаў я і сапраўды стаў адчуваць сябе больш адукаваным у розных пытаннях. Стаў больш падрыхтаваным у сусветнай гісторыі, палітычнай філасофіі і ўвогуле больш разбірацца ў культурных кантэкстах розных эпох апошніх 50 гадоў, наколькі гэта магчыма зрабіць за такі кароткі час. Спецыялістам я, вядома, не стаў, але атрымалася крыху адступіцца ад сённяшніх падзей (то-бок не прымаць іх да душы, а быць паводдаль) і крыху пазбавіцца фрустрацыі. Я набыў адчуванне нейкай гістарычнай перспектывы, калі можна так выказацца, і цяпер глядзеў на падзеі як быццам бы крыху збоку. 

Я жыву бабылём, таму спрэчак з сям’ёй не магло і быць. Фінансава я быў добра падрыхтаваны, таму тэма грошай мяне не хвалявала.

Адчуванне, што я крыху выпаў з прафесіі, з’явілася, калі вырашыў пахадзіць на сумоўі з працадаўцамі. Было шмат адмоў — і таму што рынак змяніўся, і таму што апошнія паўгода я быў заглыблены ў зусім іншую інфармацыйную прастору. Але мне пашчасціла — і цяпер я жыву і працую ў Польшчы. I як мне асабіста падаецца, на свет я гляджу ўжо іншымі вачыма.

У Польшчу пераязджаў сам. Статыстыкi водгукаў, на жаль, не маю, але прыблізна за 2 месяцы пошукаў у мяне было дзесьці каля 10-15 сумоўяў, 2-3 з іх даходзілі да апошніх этапаў. 

Не магу сказаць, што мне было цяжка ўлiцца ў працу пасля такога перапынку, бо ўсё ж такі досвед у мяне немаленькі. Галоўная праблема — як спраўляцца з інфармацыйным перадозам палітычнымі навінамі, калі з усіх бакоў крычаць на розныя лады, што заўтра канец свету. Але ж жыццё за мяжой аддаляе ад падзей. Хочаш не хочаш, але вакол шмат новага, на што трэба звяртаць увагу, таму пачуваешся лепей. Ну i з’яўляецца магчымасць крыху планаваць сваю будучыню, што ў Беларусі вельмі цяжка, калі ты не страус, і ад гэтага таксама становіцца неяк лягчэй.

«Адчуваў, што выгараў, і не разумеў, чаго хачу, думаў: можа, заняцца нечым яшчэ»

Пётр, Java-распрацоўшчык, у ІТ 5 гадоў:

— Увосень 2021 года сыходзіў у адпачынак амаль 5 месяцаў. На той момант я працаваў у EPAM больш за два гады ў якасці Java-распрацоўшчыка, трапіў туды праз трэнінгі і лабу — гэта яшчэ плюс год. 

Дык вось за гэтыя амаль тры гады працы і навучання я прытаміўся, адчуваў, што выгараў, і не разумеў, чаго хачу, думаў: можа, заняцца чымсьці яшчэ, альбо проста змяніць праект або кампанію. У выніку вырашыў перайсці на іншы праект у рамках EPAM, але перш узяў адпачынак за свой кошт. Балазе была такая магчымасць — у такім адпачынку можна было знаходзіцца да паўгода, калі я правільна памятаю.

У мяне няма жонкі і дзяцей, на той момант жыў з бацькамі — і яны не вельмі разумелі, навошта я гэта раблю. Яны лічылі, што ў мяне выдатная праца і «ўсё добра» — няма чаго штосьці мяняць. 

Я падсабраў добрую фінансавую падушку, але так як за кватэру я не плаціў, то грошы для мяне не былі сур’ёзнай праблемай у прынцыпе.

У адпачынку я спрабаваў адцягнуцца ад праграмавання — адпачываў, глядзеў серыялы і нейкі час пракрастынаваў (гэты перыяд прыйшоўся на восень-зіму, калі нічога не хочацца). Акрамя гэтага я вывучаў рынак крыптавалют і інвестыцый, глядзеў навучальныя відэа па трэйдынгу і сам нешта спрабаваў — спойлер: выйшла не вельмі ўдала.

Таксама разглядаў розныя ідэі для бізнэсу, думаў, можа, чымсьці заняцца, але далей за роздумы справа не пайшла.

У нейкі момант вырашыў падарожнічаць, але быў кавід — візу зрабіць праблемна. 

Так прайшлі тры месяцы. Мяне пачало патроху «адпускаць». Мне ў LinkedIn пісалі рэкруцёры — так што я вырашыў пахадзіць на сумоўі ў іншыя кампаніі і паглядзець, што там прапануюць. Я прайшоў некалькі інтэрв’ю — і атрымаў два оферы з заробкам у 3 разы большым, чым той, што ў мяне быў у EPAM. У выніку я прыняў адзін з офераў, але дамовіўся, што выйду праз паўтара месяца. 

Выходзіць з такога доўгага адпачынку, ды яшчэ і на новае месца працы, было няпроста — першы месяц я нават думаў пра звальненне, але, на шчасце сябры мяне падтрымалі, і я справіўся. Я яшчэ працую ў гэтай кампаніі. 

Калі сказаў бацькам, што звальняюся з EPAM і ўладкоўваюся на новую працу, яны сталі адгаворваць (я не сказаў ім, колькі буду атрымліваць, бо сам трохі хваляваўся: раптам не пацягну). Але праз месяц бацькі супакоіліся, а калі даведаліся, якая зарплата прыйшла мне на картку, сказалі, што я малайчына.

«Менш сівых валасоў». Топ-менеджары сышлі проста кодзіць — вельмі задаволеныя
«Менш сівых валасоў». Топ-менеджары сышлі проста кодзіць — вельмі задаволеныя
Па тэме
«Менш сівых валасоў». Топ-менеджары сышлі проста кодзіць — вельмі задаволеныя
«Накинет на себя упряжку — и гонит рысью». Минский психотерапевт о том как выгорают айтишники
«Накинет на себя упряжку — и гонит рысью». Минский психотерапевт о том, как выгорают айтишники
По теме
«Накинет на себя упряжку — и гонит рысью». Минский психотерапевт о том, как выгорают айтишники

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-4

– Эка, дурило ты! Пришел и ну давай орать: «Не буду работать… дети… жалость…» Ну, что ты наговорил, ты опомнись! Давай потолкуем. Жалко стало, что выселяют кулацкие семьи? Подумаешь! Для того и выселяем, чтобы не мешали нам строить жизнь, без таких вот… чтобы в будущем не повторялось… Ты – Советская власть в Гремячем, а я тебя должен еще агитировать? – и с трудом, натужно улыбнулся. – Ну, выселим кулаков к черту, на Соловки выселим. Ведь не подохнут же они? Работать будут – кормить будем. А когда построим, эти дети уже не будут кулацкими детьми. Рабочий класс их перевоспитает.

(с) Шолохов, Поднятая целина.

-7

Когда коту нечего делать...

11

Все правильно сделали.

Sergey Kutsuk
Sergey Kutsuk IT BA в HypeTrain (former EasyBloggers)
8

+1

-2

Бедные несчастные выгоревшие айтишники?))

1

Выгоранцы это отдельная песня. Вообще не понимаю как у них это получается.

2

Отдыхать полезно
Комик/актер Слава Полунин берет длинный отпуск каждые 7 лет.
Дизайнер Загмейстер раз в 10 лет закрывает студию на год и едет куда-то делать ничего.
Лично я жалею что не взял паузу между двоими моими длинными проектами (Targetprocess и Fibery), уровень энергии не тот, что раньше.

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
-9

«Для нравов купечества характерно пьянство, причем купец по своему уставу 1807 года имел легальное право на запой, трактуемый как «болезнь души». На «малый запой» отводилась неделя, на «большой» — до месяца; на двери лавки XIX века в таких случаях вывешивалось объявление «Тит Титыч в запое–съ».

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-3

Наш Президент уже 30 лет без перерыва работает, и энергии еще надолго хватит. И никакого выгорания с психическими расстройствами не замечено

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 сакавіка 2024, 14:36

-2

И никакого выгорания с психическими расстройствами не замечено

Всей правды мы не узнаем.

blabla
blabla SWE в Google

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Anonymous
Anonymous
12

У меня нет жены и детей

Я жыву бабылём

думайце!)

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-7

Наш Президент тоже без жены живет, разве это плохо?

-6

А отсидку в хрустальном сасуте можно за саббатикал считать?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-3

скорее это хикикомори, ведь они добровольно возвращаются, чтобы уединится

0

Удается отдохнуть по 2-3 месяца между сменами работы. Хочется попробовать устроить отпуск на полгода-год, но как подумаешь сколько ты недополучишь денег... финансовая жаба душит(

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-5

А что профсоюз, не обращались? согласно ТК РБ - Работа в течение двух смен подряд запрещается. Минимальная продолжительность отдыха между сменами (от конца одной до начала следующей) должна быть вместе со временем перерыва для отдыха и питания не менее двойной продолжительности времени работы в предшествующей отдыху смене.

Anonymous
Anonymous
8

Ну тут вопрос, что с этими деньгами делать, просто чтоб были? Зависит конечно, от подушки, но если запас на 5+ лет уже есть, то годик можно профилонить, или иметь сторонний источник дохода.

7

В своё время брал на год делая большие изменения в жизни очень много лет назад. Очень доволен что так сделал, втянулось легко и непринуждённо.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 сакавіка 2024, 20:00

blabla
blabla SWE в Google
-7

Скажыце пра сабацікал эмігрантам якіх выкінуць з краіны без працы і якім даецца 2 месяцы на пошук новай

2

На двары сярэдзіна 2024, людзі што першымі з'ехалі ўжо на ПМЖ

-4

Можна наўпрост перайсці на чатырохдзёнку. Калі цалкам так рабіць жаба душыць, можна толькі на лета, гэта 3 месяцы па 4.5 тыдні, то бок прыкладна 13 дзён водпуску трэба патраціць, я так і раблю. У нямеччыне 30 працоўных дзён водпуску (6 тыдняў) з'ява звычайная, то бок тыдзень уключаны ў кожныя два месяцы. Складна выгарэць у падобным рэжыме, плюс на лоўкостерах вандраваць ужо можна асэнсавана, бо 3 дні гэта нармалёвы кавалак часу каб паглядзець новае места.

Anonymous
Anonymous
-6

Выгорают обычно с возрастом и набором ответственности, в этом случае часто и семья имеется, у которой в пятницу и выходные свои хотелки, а не лоукосты или поезда в никуда каждую неделю. Так что скорее это доп время на мелкие личные радости. А по молодости можно пахать, если это приносит деньги и опыт, которые потом позволят себя так разгружать без ущерба для финансовой стороны.

-4

Какие в РБ были ковидные ограничения строгие, о чем он говорит?

Sergey Kadomsky
Sergey Kadomsky Private practice в kadomsky.com
-6

Ребята из команды https://thesabbaticalproject.org/ делали исследование людей, ходящих в саббатикалы, о том, как это повлияло на их жизнь.

Так вот если не большинство, то точно где-то на первых местах люди отмечали, что жалели, что они не отключились от рабочей деятельности на 100%.

В моей собственной практике не делание работы в течение нескольких месяцев позволяет задать себе вопрос "тем ли я вообще в жизни занимаюсь", и честно на него ответить.