«Я горшы за іншых». Чаму сіндром самазванца мучыць айцішнікаў
Пагутарылі з ІТ-спецыялістамі, якія лічаць, што ў іх «сіндром самазванца». А ці заўважалі вы за сабой такое?
Пагутарылі з ІТ-спецыялістамі, якія лічаць, што ў іх «сіндром самазванца». А ці заўважалі вы за сабой такое?
Пагутарылі з ІТ-спецыялістамі, якія лічаць, што ў іх «сіндром самазванца». А ці заўважалі вы за сабой такое?
Нам напісалі многія айцішнікі і айцішніцы: мідлы, сеньёры і цімліды, з досведам у ІТ ад 2 да 8 гадоў, з вышэйшай профільнай адукацыяй і пасля ІТ-курсаў, часова беспрацоўныя і супрацоўнікі самых розных кампаній.
«Сімптомы» прыкладна аднолькавыя:
Гэтую гісторыю пераадолення сіндрому самазванца мы хацелі б даць цалкам. Яе аўтар — QA Team Lead і Operations Manager (зараз пакуль без працы):
— Першыя пяць гадоў працы ў мяне быў сіндром самазванца. Выклікала яго стрэсавая і няўдалая вучоба ў беларускім універсітэце. А вылечыла мяне таксама вучоба — але ўжо ў еўрапейскай магістратуры.
Так, я быў адным з найгоршых у групе: першыя тры курсы боўтаўся на мяжы пераздач. Выніковы сярэдні бал — 6.9, ну проста лік, нават пацешна. Але для самаацэнкі гэта смяротная атрута. Паверыць у сябе не дапамагалі нават лакальныя поспехі накшталт удзелу ў конкурсах і вучоба ў Германіі па абмене.
Я не разлічваў атрымаць нармальную працу пасля ўнівера. Таму калі пасля першага ж сумоўя мне прапанавалі пасаду тэсціроўшчыка ў кампаніі, успрыняў гэта не інакш, як божы цуд.
Але праца, на жаль, не задалася. Я хутка вывучыў прадукт, з якім трэба было працаваць, і асвоіў асновы тэсціравання, разабрацца з баг-рэпортамі дапамог досвед у журналістыцы, а з сістэмамі — любоў да камп’ютараў. Выпрабавальны тэрмін я прайшоў паспяхова. Але галаву не пакідалі трывожныя думкі: прадукт вывучыў дрэнна, знаходжу мала багаў, і наогул, недастаткова стамляюся пасля працы…
Нарастанню трывогі спрыяла і жорсткая начальніца: здавалася, што за найменшую правіну ты будзеш умомант знішчаны.
Аддушынай былі зносіны з людзьмі. Я хутка ўліўся ў карпаратыўны варушняк і заняўся арганізацыяй мерапрыемстваў. Мне ў прынцыпе падабаецца браць на сябе ролю арганізатара — да таго ж калі ты на добрым рахунку, то цябе могуць і не звольніць за дрэнную працу. А каб кампенсаваць меркаваную тэхнічную нямогласць, я скончыў курсы Project Management ў ІТ.
Нечакана мае старанні заўважылі. Праз паўтара года працы мне прапанавалі ўзначаліць невялікую каманду тэсціравання і выбудаваць працэсы. Прапанову я прыняў без сумненняў: усё ж такі пазіцыя пра софт скілы, у якіх упэўненасці было больш. Затым пачаліся гады цімлідства, напоўненыя ўзлётамі і падзеннямі, перыядамі спакою і гарачых авертаймаў.
Першы час падзенняў было прыкметна больш: працэсы не выбудаваныя, досведу мала, стрэс ад новых сітуацый. Я не мог дараваць сабе выпадкі, калі на тэст камусьці прыходзіла адразу некалькі вялікіх праектаў. Здавалася, гэта мае правіны — кіраўнік няправільна размеркаваў рэсурсы. Майндсэт «памыляцца няможна» працягваў падточваць упэўненасць у сабе. Таму калі з гадамі сітуацыя наладзілася, я спісваў усё на шанцунак: наяўнасць запасу рэсурсаў, абноўленая дакументацыя, шчаслівыя людзі і задаволеныя заказчыкі — збег абставін, пашанцавала трапіць у добрае месца.
У нейкі момант я з’ехаў вучыцца ў Еўропу і вызваліў крэсла цімліда. Я не трымаўся за яго сінімі пальцамі і рыхтаваў замену загадзя, таму перадача спраў прайшла гладка. Пасля майго сыходу нічога не развалілася. Тады і з’явілася першая думка: можа гэта не шанцунак, а я сапраўды даў рады абавязкам ліда? Але паколькі не было лічбавай метрыкі поспеху накшталт сярэдняга бала, мой сіндром самазванца застаўся са мной.
Метрыка, а з ёй і вылячэнне, прыйшла ў магістратуры. Паступіўшы ў еўрапейскі ўніверсітэт, я вырашыў надаць увесь свой час і ўвагу вучобе. Праграма была добрай, за адукацыю былі заплачаныя немалыя грошы, таму трэба было ўзяць ад яе максімум. І я зрабіў гэта.
Усяго ў семестры было 6 курсаў. У кожным курсе былі як індывідуальныя, так і групавыя задачы. Я выдатна даваў рады хатняй працы і экзаменам, а на групавых праектах быў пісьменным лідарам. На курсе кіравання праектамі ў маю каманду трапілі два найгоршыя студэнты — але па выніку мы зарабілі найвышэйшы бал на курсе.
Я стаў найлепшым студэнтам першага семестра з сярэднім балам 9.83. Набраць яго, проста ўчапіўшыся за аднагрупнікаў, немагчыма, — гэта адназначна мой асабісты поспех. Пасля гэтага ў мяне не засталося сумневаў: я ўмею засяроджвацца і працаваць, я здольны паспяхова вырашаць складаныя задачы як самастойна, так і ў камандзе.
Сіндром самазванца адступаў спачатку маленечкімі крокамі, а праз некалькі месяцаў знік канчаткова. Я ведаю, што дастаткова кампетэнтны і працую сумленна. Да таго ж цяпер я значна прасцей стаўлюся да памылак: усе мы людзі, усе памыляемся — і расцем хутчэй за ўсё, якраз здабываючы навуку з памылак. Я не баюся ўвязвацца ў рызыкоўныя авантуры, дзе можна аблажацца. А як лідар я ніколі не стану здзеквацца са сваёй каманды за які-небудзь промах.
Не буду даваць парад напрыканцы. Сіндром самазванца — гэта выпрабаванне, і ў кожнага чалавека свой шлях, каб яго прайсці. Можна даць яму рады самастойна, а можна з дапамогай псіхолага. Мне здаецца, для перамогі патрэбныя дзейсныя дзеянні і рэфлексія — прызнанне свайго ўнёску ў іх дасягненне, запіс поспеху на свой рахунак.
Але цяпер ужо ніякіх сумневаў: я не самазванец. І вы таксама!
Якія лайфхакі дапамагаюць нашым чытачам даваць рады сіндрому самазванца. Вось некалькі:
Спыталі ў кансультанта па псіхалогіі камандных працэсаў Дзяніса Іскорцава, як сіндром самазванца ўплывае на чалавека, яго працу ў цэлым і працу ў камандзе ў прыватнасці.
— Сіндром самазванца — гэта перакананне, што чалавек дасягнуў поспеху ў сваёй дзейнасці дзякуючы ўдаламу збегу абставін, а не праз свае кампетэнцыі прафесіяналізм.
Парадаксальным чынам такое скажэнне характэрнае якраз для прафесіяналаў, якія дасягаюць сур’ёзных вынікаў. Трэба шмат ведаць, каб уяўляць, наколькі мала чалавек ведае.
У працы такое перакананне можа прыводзіць да перфекцыянізму: замест таго каб атрымаць добры вынік і хутка прымяніць яго на практыцы, чалавек выдаткоўвае шмат дадатковых намаганняў на дасягненне ідэалізаванага выніку.
Баючыся «выкрыцця», супрацоўнік можа хаваць складанасці пры выкананні сваіх задач, не звяртацца па дапамогу да калег, старацца даць рады самастойна. Акрамя пагаршэння якасці працы, зацягвання тэрмінаў, такі падыход прыводзіць да перапрацоўкі і ў перспектыве — да выгарання.
Таксама праз страх не даць рады чалавек можа пазбягаць новых задач. У гэтым выпадку сам работнік прапускае кар’ерныя перспектывы, а каманда губляе яго патэнцыял.
Няўпэўненасць у сваіх ведах перашкаджае рабіць унёсак у прыняцце сумесных рашэнняў камандай. А няздольнасць прысвойваць сабе ўласныя ж дасягненні і адэкватна ацэньваць каштоўнасць сваёй працы можа перашкаджаць прадаваць свае паслугі кліенту і атрымліваць адэкватнае ўзнагароджанне. Я бачыў, як крутыя распрацоўшчыкі-аўтсорсеры невыразна і абясцэньвальна расказвалі пра сябе на інтэрв’ю з кліентам.
З першымі крокамі чалавека ў прафесіі расце і яго ўпэўненасць у сабе. Але, апускаючыся ўсё глыбей і глыбей, ён бачыць, што ў пэўных галінах яго ведаў і навыкаў усё яшчэ недастаткова — і ад гэтага яго самаацэнка зніжаецца. У якасці «лекаў» выступае досвед: калі чалавек працягвае расці і ўдасканальвацца як спецыяліст — яго самаацэнка аднаўляецца.
Акрамя таго мы можам мэтанакіравана працаваць з сіндромам. Проста ўсведамленне яго наяўнасці і назіранне за негатыўнымі праявамі ўжо дапамагаюць знізіць яго ўплыў на працу. Акрамя працы з псіхолагам карысна атрымліваць адэкватную верыфікацыю сваіх кампетэнцый: гэта можа быць абмеркаванне сваёй працы з калегамі, сябрамі, аднакурснікамі, якія працуюць у той жа вобласці. Гэта той самы момант, калі піва з прафесіяналамі можна разглядаць у якасці аздараўленчай працэдуры.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Извиняюсь, а синдром самозванца тут при чем?
В примере парень действительно без опыта работы, без профильного образования пришел работать и получать деньги. Понятное дело что у каждого возникают сомнения в том, а правильно ли он решил поставленную задачу (было бы странно если бы сомнений не было, ведь мы с детства привыкли что на все вопросы можно узнать правильный ответ). Затем через 2 года стал лидом ОПЯТЬ БЕЗ ОПЫТА! Где допускал косяки ввиду отсутствия опыта. Что опять же блин НОРМАЛЬНО! Было бы странно если бы лидер без опыта не переживал из-за того, что заблаговременно своей чуйкой (откуда ей взяться без опыта???) не предположил перегрузку у некоторых сотрудников, которая приведет к овертаймам у них.
Наоборот, если бы такой реакции не было бы, то можно было бы предположить, что у человека отсутствует эмпатия.
Все мы проходили через отсутствие опыта в решении новых задач, а потом переживали что потеряли X денег из-за неоптимальной архитектуры или заставили N коллег страдать из-за овертаймов. С опытом обычно снижается вероятность налажать.
Тема того, что такое "синдром самозванца" лично для меня так и осталась не раскрыта, поскольку в примере приведены ситуации стремления к поиску хорошего решения и эмпатии
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 кастрычніка 2023, 12:28
два пива этомоу человеку
Поработав в ИТ программистом N-ное количество лет, могу однозначно утверждать, что многих людей синдром самозванца наоборот недостаточно мучает. Особенно среди девушек.
И тебе два пива. Хотя с девушками только с 3-мя работал. Все 3 были достаточно компетентны. Может потому что область с высоким порогом вхождения, не знаю. Но с всеми 3-мя было приятно работать.
Почему у всех синдром? В некоторых случаях вполне оправдано. Например, если ты жаваскриптер-хтмл-клепальщик гуру одного фраемворка или эффективный менеджер, повелить экселя.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 кастрычніка 2023, 14:26
И тебе два пива
Повелитель экселя и менеджер это вообще мощно. Бери третье пиво 🤣
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 кастрычніка 2023, 17:17
Чтааааааааааааа? где вы таки взялись? Я ни одного такого не встречал. Тьфу тьфу тьфу, стук стук стук. Упаси великий Кракен.
🤣 🤣 🤣 🤣 Ах так вот оно что. Вот откуда "все". Ну тогда да.
А я радуюсь. Ураааа, я что-то грохнул. Класс, сейчас будет веселуха.
Симптом нормально человека. Всегда можно сделать лучше. И это совершенно нормально. Часто лучшее решение видно после того как задача сделана. Это же хорошо, начинаем ветку ng (next generation) и пилим потихоньку.
Правильный вопрос почему? Интересно или не успеваешь?
Ну а советы вообще фарш.
Единственный нормальный.
Мозги он упускает. Работай над проф. навыками а не над строчкой в разделе должность. Совок блин, все абы должность занять и не важно есть для этого знания или нет. *опку на стул посадил и ладно.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 кастрычніка 2023, 17:15