Samsung цяпер будзе даваць супрацоўнікам адную пятніцу на месяц выходны
Некаторым супрацоўнікам Samsung у Паўднёвай Карэі дазволяць адпачываць адную пятніцу на месяц, паведамляе Bloomberg. Так менеджмент хоча павысіць прывабнасць працы ў кампаніі — асабліва для моладзі, якая шануе баланс паміж працай і асабістым жыццём.
Некаторым супрацоўнікам Samsung у Паўднёвай Карэі дазволяць адпачываць адную пятніцу на месяц, паведамляе Bloomberg. Так менеджмент хоча павысіць прывабнасць працы ў кампаніі — асабліва для моладзі, якая шануе баланс паміж працай і асабістым жыццём.
Пачынаючы ад наступнага тыдня супрацоўнікі, якія працуюць на поўную стаўку і не занятыя беспасярэдне на вытворчасці чыпаў, змогуць браць выходны ў тыдзень выплаты заробку — звычайна гэта 21-ы дзень месяца.
Чыпмэйкер налічвае ў краіне 268 тысяч супрацоўнікаў. Станам на 2022 год прыкладна тры чвэрці глабальнага штату Samsung складалі міленіялы і зумеры.
Як адзначае Bloomberg, паўднёвакарэйцы — сярод працаўнікоў, якія перарабляюць больш за ўсіх на свеце. У 2021 годзе яны працавала прыкладна на 200 гадзін даўжэй у параўнанні з сярэднім паказчыкам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.
Раней падобны бонус увялі іншыя суайчынніцы Samsung. Напрыклад, SK Hynix летась дазволіла супрацоўнікам гуляць адную пятніцу на месяц пры ўмове, што яны працуюць больш за 40 гадзін на тыдзень. У супрацоўнікаў месенджара Kakao выходная кожная апошняя пятніца месяца, а ў ягонай «дачкі» Kakao Games — дзве пятніцы на месяц. Медыякампаніі CJ ENM таксама не шкада адпусціць супрацоўнікаў адпачыць крыху раней двойчы на месяц — 2-ю і 4-ю пятніцу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А надо вообще 4-х дневку вводить