У Samsung адбыліся ўцечкі закрытых даных праз ChatGPT
У трэніровачную базу ChatGPT з неасцярожнасці супрацоўнікаў Samsung трапіла закрытая карпаратыўная інфармацыя, паведамляе Interesting Engineering.

Samsung з’яўляецца адной з мноства кампаній, чые супрацоўнікі сталі выкарыстоўваць ChatGPT для павышэння прадукцыйнасці. Але бяспецы выкарыстання чатбота дастатковай увагі паўднёвакарэйскі гігант, відаць, не надаў — у прыватнасці, таму, што яму можна і няможна расказваць.
Доступ да ChatGPT супрацоўнікі Samsung атрымалі не больш як тры тыдні таму. Мяркуючы з усяго, людзям не патлумачылі, як уладкаваны чатбот, бо інакш яны б не сталі выдаваць у запытах да яго канфідэнцыйныя даныя кампаніі. За гэты час такое адбылося тройчы.
У адным выпадку супрацоўнік уставіў праграмны код у ChatGPT і папрасіў знайсці рашэнне праблемы. Іншы супрацоўнік таксама хацеў з дапамогай чатбота аптымізаваць код, а трэці — скласці рэзюмэ нарады. Цяпер гэтыя даныя сталі часткай унутранай базы чатбота, на аснове якой ён вучыцца і ўдасканальвае свае адказы.
Samsung адрэагавала на ўцечкі і папярэдзіла супрацоўнікаў, каб тыя не скормлівалі боту карпаратыўныя даныя. Некаторыя кампаніі, напрыклад, Amazon, выявіліся прадбачлівейшымі і ўвялі падобныя забароны раней, а некаторыя, такія як JPMorgan і амерыканскі сотавы аператар Verizon, увогуле забаранілі ChatGPT на працы.
Раней першай сярод краін свету ChatGPT забаніла Італія. Падставай для блакавання і расследавання, якое папярэднічала яму, таксама стала ўцечка, але на баку OpenAI.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.