Уначы ў Беларусі не працавалі YouTube, TikTok, Telegram. Медыя пішуць, што «тэсціравалі блакаванне»

У ноч на 10 студзеня ў Беларусі перасталі працаваць YouTube, TikTok, Telegram і іншыя сэрвісы. Пра магчымае блакаванне піша LIGA.net.

6 каментарыяў

YouTube перастаў працаваць у 01:15 паводле мінскага часу і не адкрываўся без VPN да 03:00. На праблемы з доступам да відэасэрвісу скардзіліся карыстальнікі розных правайдараў. Раней YouTube у Беларусі блакавалі ў навагоднюю ноч.

Таксама прыкладна ў гэты ж час без VPN перасталі адкрывацца TikTok і Telegram. Акрамя таго, знік доступ да Twitch, Discord і плэера на hdrezka. Скаргі паступалі і на праблемы з сэрвісамі Google.

Напярэдадні «Белтэлекам» анансаваў планавыя работы на сетцы перадачы даных ад паўночы да 7:30. У прыватнасці, паведамлялася пра магчымыя абмежаванні доступу да паслуг сеткі перадачы даных для абанентаў Мінска, Гомеля і Гомельскай вобласці.

1/5 белорусов использовали Psiphon
По теме
1/5 белорусов использовали Psiphon
4,81 петабайт и 2,5 млн юзеров. Глава Psiphon поделился статистикой в Беларуси
По теме
4,81 петабайт и 2,5 млн юзеров. Глава Psiphon поделился статистикой в Беларуси
70+ часов без мобильного интернета. Появился отчёт о белорусском шатдауне
По теме
70+ часов без мобильного интернета. Появился отчёт о белорусском шатдауне
Беларусь продолжила многолетнее падение в рейтинге свободы интернета
По теме
Беларусь продолжила многолетнее падение в рейтинге свободы интернета
Пакістанскія айцішнікі папярэдзілі, што блакаванне інтэрнэту душыць ІТ-галіну
Па тэме
Пакістанскія айцішнікі папярэдзілі, што блакаванне інтэрнэту душыць ІТ-галіну

Читать на dev.by