Seagate выпусціла першы ў свеце цвёрды дыск HAMR на 32 Тбайт
Кампанія Seagate афіцыйна паказала цвёрды дыск Exos М аб’ёмам 32 Тбайт, створаны з выкарыстаннем тэхналогіі магнітнага запісу з падагрэвам (HAMR).

Гэты гаджат стаў першай у свеце HDD-прыладай на аснове тэхналогіі HAMR, даступнай для масавага рынку. Паводле слоў кампаніі, гэта «самы ёмісты цвёрды дыск з усіх намі створаных». Распрацоўка HAMR-дыскаў вялася Seagate ад 2007 года, аднак выпуск пастаянна адкладаўся. У 2022 годзе першыя HAMR-дыскі пачалі пастаўляцца толькі абмежаванаму колу кліентаў.
Лінейка Exos на базе Mozaic 3+ уключае дзве мадэлі: дыск аб’ёмам 32 Тбайт, які выкарыстоўвае даховачны магнітны запіс (SMR), і версію на 30 Тбайт з традыцыйным магнітным запісам (CMR). Адной з ключавых пераваг Exos M з’яўляецца сумяшчальнасць з існымі камп’ютарнымі сістэмамі. Гэта дазваляе карыстальнікам укараняць новыя HAMR-дыскі без неабходнасці мяняць абсталяванне.
Асноўным канкурэнтам Seagate у сегменце HDD высокай ёмістасці застаецца Western Digital. У кастрычніку 2023 года кампанія выпусціла дыскі на базе тэхналогіі ePMR, уключаючы 32-тэрабайтную мадэль. Такім чынам, Western Digital, верагодна, першай пачала серыйныя продажы HDD з такім аб’ёмам, але на базе іншай тэхналогіі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.