Кампаніям і так было «вельмі складана» выходзіць на IPO. Трамп зрабіў яшчэ горш
Эксперты хедж-фонду Baillie Gifford, у партфелі якога — ByteDance, Epic Games, Stripe і SpaceX, — раяць кампаніям не спяшацца з выхадам на біржу. «Зараз вельмі складана быць публічнай кампаніяй. Вельмі складана», — адзначыў адзін з іх у падкасце 20VC Гары Стэбінгса. Паводле яго меркавання, каб пабудаваць больш устойлівы бізнес, кампаніям трэба як мага даўжэй заставацца прыватнымі.

У якасці адной з прычын ён назваў тое, што мэты інвестараў, якія купляюць акцыі кампаніі, могуць супярэчыць яе місіі. Акрамя таго, за кожны крок кампанія павінна даваць адкрытую справаздачу, бо акцыянеры патрабуюць максімальнай празрыстасці. Адпаведна, уся інфармацыя пра бізнес становіцца даступнай і для канкурэнтаў.
Аднак выхад на біржу можа быць добрым рашэннем у залежнасці ад планаў кампаніі — напрыклад, для прыцягнення фінасаў, набыцця іншых кампаній або ўзаемадзеяння з рэгулятарамі.
Акрамя таго, каціроўкі кампаній вельмі адчувальныя да знешніх рашэнняў. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абрынуў рынкі, увёўшы імпартныя мытныя пошліны супраць амаль 200 краін на мінулым тыдні. У сераду, 9 красавіка, на фоне навін пра іх частковае скасаванне кампаніі ўзляцелі ўгору — індэкс S&P 500, напрыклад, зафіксаваў найбуйнейшы дзённы рост з 2008 года ў 9%. Аднак рынак IPO затаіўся ў чаканні.
ІТ-кампаніі і інвестары чакалі, што пасля шматгадовага спаду 2025-ы стане багатым на гучныя дэбюты. Але на фоне мыт шэраг кампаній, уключаючы фінтэх Klarna, адклалі выхад на біржу.
Такі моцны ўзровень валатыльнасці не дадае ўпэўненасці аналітыкам, якія кансультуюць кампаніі, і інвестарам, прымушаючы іх чакаць больш стабільных часоў. Той жа S&P 500 ужо на наступны дзень, у чацвер, зноў упаў на 4% — Трамп даў зразумець, што мае намер працягваць тарыфную вайну з Кітаем.
Каб акно магчымасцей для IPO зноў адчынілася, рынкам патрэбны больш працяглы перыяд стабільнасці, падсумоўваюць эксперты. Кароткатэрміновага росту каціровак недастаткова.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.