Сейм Латвіі падтрымаў забарону на знаходжанне ў краіне аўто з беларускай рэгістрацыяй
Сейм Латвіі 5 верасня падтрымаў у першым чытанні папраўкі да закона «Пра дарожны рух», якія ад 1 лістапада гэтага года ўводзяць забарону на знаходжанне ў Латвіі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі, паведамляе Delfi.
Паводле паправак, аўтамабілі маюць быць вывезеныя або зарэгістраваныя ў Латвіі да 31 кастрычніка. Пасля гэтай даты беларускія аўтамабілі змогуць уехаць у Латвію толькі адзін раз — для транзітнага перасячэння тэрыторыі краіны, і тое толькі пасля падачы заяўкі праз сістэму электронных паслуг дырэкцыі бяспекі дарожнага руху.
Абмежаванні не будуць тычыцца асоб з абмежаванай рухомасцю, якія заязджаюць у Латвію з мэтай наведаць сваякоў, «асаблівых выпадкаў, звязаных з бяспекай». Апошнія запатрабуюць дазволу ад Службы фінансавай выведкі.
Паведамляецца, што невыкананне новых правілаў пагражае канфіскацыяй аўто на карысць Украіны.
Читать на dev.by