Паўночнакарэйскія хакеры прыкідваюцца працадаўцамі і палююць на Python-распрацоўшчыкаў

Калі раней хакеры з Паўночнай Карэі выдавалі сябе за айцішнікаў, каб укараняцца ў замежныя кампаніі, то цяпер яны прыкідваюцца амерыканскімі банкамі, якія шукаюць работнікаў, каб заражаць шкодным софтам прылады суіскальнікаў. Пра гэта піша Tom’s Hardware са спасылкай на даклад ІБ-кампаніі Reversing Labs.

Пакінуць каментарый

У цэлым шкодная кампанія супраць Python-распрацоўшчыкаў ідзе мінімум ад жніўня 2023 года, калі зламыснікі ўкаранілі шкодныя пакеты ў папулярны оўпэнсорсны рэпазіторый PyPI.

Атакі новага тыпу мінімум ад 31 ліпеня праводзіць групоўка Lazarus Group. Хакеры даюць суіскальнікам, якіх адсочваюць на LinkedIn, тэставае заданне на пошук і ліквідацыю ўразлівасці ў менеджару пароляў за паўгадзіны. Праекты размяшчаюцца на GitHub. Ахвяра, якая нічога не падазрае, у рамках задання ўсталёўвае праграму, у якой схаваны шкоднік, што забяспечвае выдаленае выкананне кода. А каб ахвяра не паспела нічога заўважыць, тэст патрабуюць зрабіць тэрмінова.

Матывацыя хакераў няясная, але паколькі за групоўкай стаіць урад азіяцкай краіны, мяркуючы з усяго, Паўночная Карэя папросту імкнецца стварыць як мага больш кіберпагроз для сусветнай супольнасці. Ахвярамі становяцца не работнікі дзяржсектара, але Python ужываецца ў найшырэйшым крузе галін.

Звычайна Lazarus Group спрабуе атрымаць кантроль над мэтавымі прыладамі або скрасці грошы. Але цяпер яна атакуе простых распрацоўшчыкаў у пошуку вакансій, а таксама распрацоўшчыкаў у «адчувальных» арганізацыях, якія не шукаюць працы.

300 американских компаний нанимали удалёнщиков из Северной Кореи. Но они не знали
Па тэме
300 американских компаний нанимали удалёнщиков из Северной Кореи. Но они не знали
Паўночнакарэйскі хакер уладкаваўся ў амерыканскую кампанію па кібербяспецы і стаў усталёўваць малвары
Па тэме
Паўночнакарэйскі хакер уладкаваўся ў амерыканскую кампанію па кібербяспецы і стаў усталёўваць малвары
«35 тысяч» репозиториев GitHub были клонированы и распространяли малварь
Па тэме
«35 тысяч» репозиториев GitHub были клонированы и распространяли малварь

Читать на dev.by