Паўночнакарэйскія хакеры скралі амаль дзве траціны ўсёй крыптавалюты ў 2024 годзе
Паўночнакарэйскія хакеры застаюцца аднымі з галоўных пагроз для сусветнай крыптаіндустрыі. Кіберзлачынцы нападаюць як на дэцэнтралізаваныя платформы, так і цэнтралізаваныя сістэмы.
Паўночнакарэйскія хакеры застаюцца аднымі з галоўных пагроз для сусветнай крыптаіндустрыі. Кіберзлачынцы нападаюць як на дэцэнтралізаваныя платформы, так і цэнтралізаваныя сістэмы.
Паводле новага даклада аналітычнай кампаніі Chainalysis, у 2024 годзе хакеры, меркавана звязаныя з КНДР, выкралі $1,34 мільярда крыптавалюты, што складае 61% ад агульнага аб’ёму скрадзеных лічбавых актываў. Агулам было зафіксавана 47 інцыдэнтаў, звязаных з паўночнакарэйскімі хакерамі.
Агульны кошт скрадзенай крыптавалюты ў 2024 годзе вырас на 21% у параўнанні з мінулым годам і дасягнуў $2,2 мільярда. Найбольшая колькасць інцыдэнтаў адбылася ў першыя сем месяцаў года: сума скрадзенага ад студзеня да ліпеня перавысіла $1,58 мільярда, што на 84,4% больш за аналагічны паказчык 2023 года.
Паводле даных ААН, ад 2017 да 2023 года паўночнакарэйскія хакеры выкралі крыптавалютныя актывы на суму каля $3 мільярдаў. Сёлета іх дзеянні зноў значна паўплывалі на рынак. Паводле даных Chainalysis, пасля чэрвеньскай сустрэчы паміж Уладзімірам Пуціным і Кім Чэн Ынам аб’ёмы крадзяжоў, якія здзяйсняюцца паўночнакарэйскімі хакерамі, скараціліся на 53,73%.
Аднымі з найбольш уразлівых застаюцца платформы дэцэнтралізаваных фінансаў (DeFi), якія асабліва актыўна падвяргаліся нападам у апошнія тры гады. Аднак у другім і трэцім кварталах 2024 года хакеры пераключылі ўвагу на цэнтралізаваныя сэрвісы. Сярод найбуйнейшых нападаў года — узлом японскай крыптабіржы DMM Bitcoin са стратамі ў $305 мільёнаў і індыйскай WazirX, якая прыпыніла вывад сродкаў пасля ўзлому ў ліпені.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
красавчики