«Шалом»: Канье Уэст вярнуўся ў Twitter — ягоны акаўнт разблакавалі
Рэпер вярнуўся ў сацсетку пасля разблакавання акаўнта. 21 лістапада ён напісаў першы твіт «Шалом».
Рэпер вярнуўся ў сацсетку пасля разблакавання акаўнта. 21 лістапада ён напісаў першы твіт «Шалом».
Рэпер вярнуўся ў сацсетку пасля разблакавання акаўнта. 21 лістапада ён напісаў першы твіт «Шалом».
«Тэст. Тэст. Правяраю, ці разблакаваны мой Twitter», — напісаў 45-гадовы музыка. Праз некалькі гадзін Уэст апублікаваў у акаўнце слова «Шалом» са смайлікам, намякаючы на тое, што блакаванне было звязанае з ягонымі антысеміцкімі заявамі. Карыстальнікі звярнулі ўвагу, што Twitter Уэста стаў даступны пры канцы кастрычніка, адразу пасля таго, як Ілан Маск купіў сацсетку.
Раней Маск таксама разблакаваў акаўнт былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, пасля таго, як за такі крок прагаласавала большасць карыстальнікаў сацсеткі падчас зладжанага мільярдэрам апытання. Трамп заявіў, што не мае намеру вяртацца ў сацсетку, бо ў Twitter шмат праблем.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.