Microsoft запусціла праект для паляпшэння «навыкаў» у Claude Code і Codex і «ШІ-коўча»
Microsoft выпусціла адкрыты праект SkillOpt, які дапамагае аўтаматызаваць стварэнне «навыкаў» для ШІ-агентаў, што звычайна прапісваюць і наладжваюць уручную з дапамогай сістэмных промптаў. Ён даступны на GitHub, заўважыў vc.ru.

Мадэль SkillOpt сама плануе, як аптымізаваць ШІ-агента пад вузкую задачу, і паступова рэдагуе файл з інструкцыямі ў фонавым рэжыме. Зыходная нейрасетка і вагі пры гэтым не мяняюцца. Інструмент даступны для чат-ботаў ChatGPT і Claude, а таксама агентных сервісаў Claude Code і Codex.
Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што данастройка SkillOpt палепшыла вынікі першапачатковых агентаў па ўсіх 52 тэстах. Напрыклад, у GPT-5.5 сярэдняя дакладнасць павысілася на 23,5 балы ў чаце і на 24,8 балы ў Codex.
Таксама Microsoft выпусціла AI Engineer Coach — пашырэнне для VS Code, якое аналізуе працу з ШІ-агентам і дае карысныя парады: па паляпшэнні якасці промптаў, працы з інструментамі і кантэкстам. Зводкі і рэкамендацыі захоўваюцца лакальна на камп’ютары.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.