Shopify месяцамі абяцаў узяць студэнтаў-практыкантаў на працу і кінуў прама перад выпускам

Платформа электроннага гандлю Shopify адклікала шэраг прапаноў аб фултайм-працы, якія зрабіла сваім практыкантам пры канцы мінулага года, піша Insider. Студэнты цяпер перажываюць, што не паспеюць знайсці іншую працу да канца вучобы, асабліва з улікам апошніх звальненняў у ІТ.

2 каментарыя

Увосень рэкруцёры — на словах — запэўнівалі, што оферы і дамовы вось-вось будуць. Пасля гэтага студэнтаў больш за тры месяцы «кармілі сняданкамі» — оферы нібыта былі «ў працэсе пацверджання» і адкладаліся праз аперацыйныя абнаўленні.

А ў сакавіку рэкруцёры заявілі, што тыя пазіцыі, пад якія ім абяцалі оферы, больш не даступныя.

Студэнты сканчаюць каледж сёлета вясной, неўзабаве пасля гэтага яны збіраліся пачаць працаваць у Shopify. Паводле іх слоў, яны разлічвалі на кампанію і не шукалі альтэрнатывы. Сумневы з’явіліся, калі ўсё занадта зацягнулася.

Ролі былі ў камандах, якія займаюцца праграмай Shopify, плацежным рашэннем Shop Pay ды іншымі фінансавымі сэрвісамі кампаніі. Insider піша, што без офераў засталося больш за дзясятак чалавек. У кампаніі выданню фармальна адказалі, што строга прыарытызуюць і наймаюць толькі на крытычна важныя ролі.

У мінулым ліпені Shopify скараціў 10% штату.

Ecommerce-гигант Shopify сокращает 1000 человек — 10% штата
По теме
Ecommerce-гигант Shopify сокращает 1000 человек — 10% штата
Amazon звальняе яшчэ 9 тысяч супрацоўнікаў
Па тэме
Amazon звальняе яшчэ 9 тысяч супрацоўнікаў

Читать на dev.by