Штат Мантана першым забараніў Tik Tok у ЗША
Губернатар штата Мантана Грэг Джанфортэ падпісаў закон, які забараняе працу сэрвісу, каб абараніць грамадзян ад меркаванага збору даных Кітаем.
Паводле звестак Reuters, закон забараняе App Store і Google Play прапаноўваць спампаваць TikTok. Грамадзян, якія ўжо спампавалі праграму і карыстаюцца ёй, штрафаваць не будуць. Забарона мае набыць моц 1 студзеня 2024 года. Кіраўніцтва праграмы заявіла, што закон «парушае правы жыхароў Мантаны», і паабяцала працягнуць працу «па абароне правоў карыстальнікаў унутры Мантаны і па-за яе межамі».
Раней ЗША неаднаразова абвінавачвалі Кітай у зборы інфармацыі пра амерыканскіх грамадзян з дапамогай TikTok. У 2020 годзе Дональд Трамп забараніў спампоўваць TikTok і WeChat, аднак Джо Байдэн пасля ўступлення на пасаду скасаваў той указ. У снежні 2022 года Сенат ЗША прагаласаваў за прыняцце праекта закона, які забараняе чыноўнікам выкарыстоўваць TikTok на працоўных прыладах.
Читать на dev.by