Інжынеры прыдумалі швэдар, які падманвае сістэму распазнавання твараў
Ва ўніверсітэце Мэрыленда прыдумалі «швэдар-нябачнік», ён робіць чалавека нябачным для сістэмы распазнавання твараў.
На швэдар наносіцца прынт з размытымі выявамі людзей на базары, ён падманвае мадэлі машыннага навучання, і чалавек можа схавацца ад штучнага інтэлекту. Каманда навукоўцаў змадэлявала атакі на нейрасеткі і стварыла ўніверсальны шаблон-прынт, які ператварае чалавека ў прывід для сістэмы распазнавання твараў.
«Гэты стыльны пуловер выдатна сагрэе ўзімку ў офісе або ў дарозе. Яго адрознівае непрамакальная падшэўка з мікрафлісу, сучасны крой і ўзоры, якія супрацьстаяць штучнаму інтэлекту, — яны дапамогуць схавацца ад дэтэктараў аб’ектаў. Падчас эксперыментаў нам удалося падмануць дэтэктар YOLOv2 з дапамогай шаблона, навучанага на наборы даных COCO са старанна сфармуляванай мэтай», — заявілі даследчыкі.
Читать на dev.by