Швейцарскі банк замарожвае інвестрахункі фізічных асоб і кампаній з РБ і РФ

Прычына — у патрабаваннях міжнароднага дэпазітарыя Euroclear.

14 каментарыяў

Швейцарскі банк Julius Baer разаслаў кліентам з Расіі і Беларусі апавяшчэнні пра тое, што іхнія інвестыцыйныя рахункі будуць ізаляваныя ад іншых актываў, а аперацыі па іх замарожаныя, паведамляе Forbes. Гаворка пра грамадзян РБ і РФ і кампаніях, заснаваных у гэтых краінах.

У лісце кліентам банк спасылаецца на патрабаванне міжнароднага дэпазітарыя Euroclear ізаляваць рахункі кліентаў з РФ і РБ у рамках санкцыйнага заканадаўства. Каштоўныя паперы, якія захоўваюцца ў іншых дэпазітарыях, пакуль не падпадаюць пад гэтыя меры.

Julius Baer інфармуе кліентаў, што продаж каштоўных папер, якія захоўваюцца ў Euroclear, часова прыпынены, а купля новых папер немагчымая. Грашовыя паступленні ад продажу акцый і аблігацый, купонныя і дывідэндныя выплаты будуць захоўвацца на асобных рахунках. У лісце пазначана, што рахункі маюць абмежаваны доступ і кліенты не могуць імі распараджацца. Гэтыя меры набываюць моц неадкладна.

Патрабаванне ізаляцыі актываў не распаўсюджваецца на тых грамадзян РФ і РБ, хто мае грамадзянства або дазвол на жыхарства ў Еўрапейскім Саюзе, Еўрапейскай эканамічнай зоне або Швейцарыі.


Читать на dev.by