Швецыя хоча выдаваць дакументы беларусам з пратэрмінаваным пашпартам
Краіна ўлічыла меркаванне праваабаронцаў.
Шведскае міграцыйнае агенцтва выпусціла дакумент, у якім выкладае сваю пазіцыю наконт становішча грамадзян Беларусі пасля вераснёўскага ўказа, які забараняе ім мяняць пашпарты ў консульствах. Пра гэта піша Dzik Pic.
У шведскім дакуменце гаворыцца, што грамадзяне Беларусі цяпер не маюць магчымасці атрымаць за мяжой новы пашпарт, пры гэтым паездка па новы пашпарт у сваю краіну можа быць небяспечнай. У гэтым заключэнні аўтары спасылаюцца на пазіцыю праваабаронцаў.
Згодна са шведскім заканадаўствам, замежніку можа быць дадзены дазвол на жыхарства нават пры адсутнасці пашпарта, калі атрымаць пашпарт у разумны тэрмін праз замежнае прадстаўніцтва сваёй краіны альбо ўнутры сваёй краіны немагчыма.
Таму міграцыйны орган Швецыі плануе выдаваць «пашпарты замежнікаў» грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Швецыі і не могуць абмяняць пашпарт. З гэтым дакументам можна будзе падаць заяву на шведскі ДНЖ.
Ці будзе гэта праязны дакумент замежніка, ці нейкі іншы дакумент, пакуль незразумела.
Читать на dev.by