Signal запусціў падтрымку Stories

Месенджар запусціў новую функцыю для ўсіх карыстальнікаў. Stories дазваляюць дзяліцца відарысамі, відэа і тэкстамі на працягу сутак.

2 каментарыя

Для стварэння ўласнай гісторыі неабходна націснуць на значок «Мае гісторыі», на кнопку ў верхняй частцы старонкі або значок камеры ў левым ніжнім куце. Гэта адкрывае відашукальнік, каб зрабіць здымак і падзяліцца ім з сябрамі. Таксама ёсць магчымасць выбраць фатаграфію з галерэі тэлефона, каб падзяліцца ёю ў выглядзе гісторыі.

У наладах акаўнта можна вызначыць, хто можа бачыць гісторыі. Там карыстальнікі могуць абмежаваць кола карыстальнікаў Signal, якія могуць праглядаць кантэнт, альбо дазволіць прагляд абраным кантактам і існым групавым чатам, альбо ўручную схаваць гісторыі ад пэўных людзей. Удзельнікі групавых чатаў могуць праглядаць агульную гісторыю, а таксама пісаць каментары.

У Telegram з’явілася расшыфроўка відэапаведамленняў. Але толькі па падпісцы
Па тэме
У Telegram з’явілася расшыфроўка відэапаведамленняў. Але толькі па падпісцы
«Манаполія на трыльён долараў»: Дураў зноў крытыкуе Apple. Telegram прыйшлося адключыць платныя публікацыі на iOS
Па тэме
«Манаполія на трыльён долараў»: Дураў зноў крытыкуе Apple. Telegram прыйшлося адключыць платныя публікацыі на iOS
Telegram запусціў аўкцыёны па продажы кароткіх нікнэймаў
Па тэме
Telegram запусціў аўкцыёны па продажы кароткіх нікнэймаў

Читать на dev.by