Сілавікі ў цывільным, чэргі і праверкі. Што адбываецца на польскай мяжы

На беларуска-польскай мяжы сітуацыя складаная. 

Ад 10 лютага для пасажырскага транспарту даступны толькі адзін пераход пад Берасцем. А ў нядзелю, 26 лютага, пасля паведамленняў пра выбухі на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах, беларускія сілавікі ўзмацнілі праверкі людзей, якія перасякаюць мяжу з Польшчай. 

Чытачы dev.by расказваюць пра сітуацыю на памежных пунктах апошнімі днямі. 

29 каментарыяў
Што адбываецца

10 лютага Польшча закрыла памежны пераход «Баброўнікі — Бераставіца». Цяпер грузавікі могуць трапіць наўпрост у Польшчу толькі праз пункт «Казловічы» ў Берасцейскай вобласці, а легкавыя аўтамабілі — праз пункт «Берасце — Цярэспаль». 

26 лютага ў беларускіх тэлеграм-каналах і медыя з’явілася інфармацыя пра выбухі на вайсковым аэрадроме «Мачулішчы», у выніку якіх нібыта быў падарваны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50.

Паводле інфармацыі Аляксандра Азарава, кіраўніка праекта беларускіх экс-сілавікоў за мяжой, «беларускія партызаны» скінулі з дронаў дзве выбуховыя прылады. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч назваў паведамленні пра атаку фэйкам.

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналаў, пасля надзвычайнага здарэння беларуская міліцыя атрымала арыенціроўку на «ўраджэнца Рэспублікі Крым» Мікалая Швеца, яго шукаюць.

Да 26 лютага: чэргі на выезд — амаль суткі

Чытачы паведамляюць, што да 26 лютага сітуацыя на беларуска-польскай мяжы выглядала прыкладна так: легкавыя аўтамабілі стаялі ў вялікіх чэргах на адзіным памежным пераходзе пад Берасцем, польскі бок старанна даглядаў амаль усе аўтамабілі, а пасажырскія аўтобусы і маршруткі праязджалі значна хутчэй.

  • «Пераязджаў усёй сям’ёй з катамі ў Польшчу. Арандавалі мінівэн з кіроўцам. Везлі вельмі шмат рэчаў. Выехалі 16 лютага прыкладна, а восьмай вечара, на мяжы ў Берасці сталі трохі за поўнач, мяжу прайшлі 17 лютага, а 23:30. Вынік — праходжанне мяжы заняло 23 гадзіны. На думку кіроўцы мінівэна, палякі наўмысна цягнулі час. Шмат машын адпраўлялі альбо на дагляд, альбо на рэнтген. Кіроўца рэгулярна перасякае мяжу і сказаў, што такое бачыць упершыню. З беларускага боку толькі паглядзелі пашпарты».
  • «Ехалі з Горадні ў Варшаву праз Берасце. Усталі ў чаргу на мяжы 17 лютага каля гадзіны ночы. У эка-зону заехалі ў 3:43 і былі 89-я ў чарзе. З эка-зоны выехалі ў 11:26. Да польскіх памежнікаў трапілі ў 20:47. Палякі тры гадзіны аглядалі машыну на яме. Перасеклі мяжу ў 23:40 па беларускім часе. Усяго 23 гадзіны на мяжы».
  • «Ехалі на маршрутцы з Берасця 20 лютага. Мяжу перасеклі за 4,5-5 гадзін. Перад польскім бокам у калоне стаялі адныя аўтобусы. Здаецца, звычайныя аўто наогул не прапускалі. З цікавага — маршрутка заглухла, прыйшлося штурхаць».
  • «23 лютага ехаў у Варшаву на аўтобусе. На мяжу сышло 5,5 гадзін. Нават рэчаў не глядзелі. Легкавых машын было шмат».
  • «24 лютага ехала рэйсавым аўтобусам з Мінска да Варшавы. Галоўная чарга была да беларускага памежнага пункта — 2 гадзіны. Дзве мяжы прайшлі яшчэ за 2 гадзіны. Польскія памежнікі сказалі, што на беларускім баку хтосьці камусьці сунуў нажом у бок, адсюль і чарга. Багажу ніхто не правяраў».

Яшчэ ў ноч з суботы на нядзелю (25-26 лютага) сітуацыя на мяжы не змянялася:

  • «Дарога да Польшчы заняла 13 гадзін. На мяжы была затрымка праз пасажыра з пашпартам Конга — яго не пусцілі ў Польшчу».

Ад 26 лютага: людзі ў цывільным на мяжы 

Паводле паведамленняў чытачоў, ад нядзелі на беларускім баку мяжы з’явіліся людзі ў цывільным. Яны задаюць тым, хто выязджае, пытанні пра мэты паездкі і правяраюць рэчы. Два чалавекі паведамілі рэдакцыі, што бачылі, як людзі ў цывільным правяралі тэлефоны людзей, якія перасякаюць мяжу. Але большая частка нашых суразмоўцаў з праверкай тэлефонаў не сутыкнулася.  

  • «26 лютага. На мяжы людзі ў цывільным правяралі дакументы і ўсе рэчы: адчынялі валізы, даставалі змесціва. Пыталіся пра мэту паездкі».  
  • «Ехалі знаёмыя ў нядзелю — у дзень надзвычайнага здарэння <ў Мачулішчах>. Людзі ў цывільным задавалі пытанні: куды едзем, нашто. Пільны дагляд усіх асабістых рэчаў. Асабліва ўважліва даглядалі людзей з украінскімі пашпартамі. У выніку больш за шэсць гадзін на беларускай мытні, польскую прайшлі за паўгадзіны».
  • «Правялі 11 гадзін на мяжы ў ноч з 27 на 28 лютага. Машыны ехалі хутчэй за аўтобусы. Людзі ў цывільным правяралі валізы (адчынялі, глядзелі), задавалі пытанні: адкуль, куды і з якой мэтай едзеш. Мытны кантроль на польскім баку быў без сюрпрызаў».
  • «Ехаў на аўтобусе 27 лютага. Паводле раскладу мусіў прыехаць у Варшаву ў 18:45 (за польскім часам) — прыехаў, а 3 гадзіны ночы. На беларускім баку мяжы стаялі 5 гадзін. Людзі не ў форме задавалі пытанні: куды і нашто едзеце, кім працуеце. Пыталіся, дзе быў у ноч з суботы на нядзелю. Могуць рэчы даглядзець, але гэта выбарачна».
  • «Ехала ў Польшчу сёння (28 лютага). На мяжы прастаялі 8 гадзін. Да пашпартнага кантролю ўсіх абшуквалі людзі не ў форме. Пыталіся, куды і нашто едзем, ці маем што з тэхнікі. Аднаго чалавека завялі за дзверы, але ён потым вярнуўся».

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер. 

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

«Да пераезду думаў: Польшча не заграніца». Як айцішнік рэлакаваўся ў 46 гадоў
Па тэме
«Да пераезду думаў: Польшча не заграніца». Як айцішнік рэлакаваўся ў 46 гадоў
«З Польшчай судакранаюся толькі ва ўжондзе». Як айцішнікі зладзілі сабе Беларусь па-за Беларуссю
Па тэме
«З Польшчай судакранаюся толькі ва ўжондзе». Як айцішнікі зладзілі сабе Беларусь па-за Беларуссю

Читать на dev.by