Сілавікі затрымалі супрацоўніцу ІТ-кампаніі разам з мужам

Інфармацыю пра гэта апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў

14 каментарыяў

На відэа жанчына расказвае, што працуе вядучым бізнэс-аналітыкам у ІТ-кампаніі, а таксама называе памер свайго заробку.

Таксама яна кажа, што не ўдзельнічала ў пратэстах, але нібыта падтрымлівала пратэстоўцаў з балкона. Акрамя таго, айцішніца паведамляе, што нібыта была падпісаная на тэлеграм-каналы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», пісала ў іх «абразлівыя» каментары, рабіла рэпосты.

Муж айцішніцы на відэа расказвае, што нібыта ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе і быў падпісаны на «дэструктыўныя» каналы. Таксама ён нібыта пісаў абразлівую інфармацыю пра супрацоўнікаў міліцыі.

Па якім артыкуле затрыманая шлюбная пара і дзе цяпер знаходзяцца, невядома.


Читать на dev.by