Сілавікі затрымалі праграміста EPAM і ягоную жонку. Нібыта праз фільм пра пратэсты
Праўладны тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманне шлюбнай пары. Іх нібыта распазналі па кадрах з фільма пра пратэсты ў Беларусі, які ў ліпені з’явіўся на YouTube-канале Delfi.
На апублікаваным відэа мужчына сцвярджае, што працуе праграмістам у EPAM, і называе памер свайго заробку. Дзяўчына ў роліку расказвае, што нібыта ўдзельнічала ў пратэсных мітынгах разам з мужам. Адзін з такіх мітынгаў паказалі ў дакументальным фільме «Хроніка сучаснасці» Мікалая Мамінава.
Таксама праўладны тэлеграм-канал паведамляе, што ў тэхніцы затрыманых нібыта былі знойдзеныя абразы на адрас сілавікоў, а таксама экстрэмісцкія заклікі.
Дакументальны фільм Мікалая Мамінава «Хроніка сучаснасці» быў апублікаваны ў ліпені на YouTube-канале «RU Delfi Літва».
Фільм пазней быў выдалены, аднак сілавікі заявілі, што захавалі відэа і паабяцалі пакараць людзей, якія ў яго патрапілі.
Читать на dev.by