Сілавікі затрымалі праграмістку і справаздачыліся пра знаходку аўтамата і пісталетаў
5 красавіка МУС паведаміла пра затрыманне 30-гадовай айцішніцы з Мінска. Прэс-служба міністэрства паказала відэа з кватэры дзяўчыны і расказала, што пры ператрусе знайшлі пнеўматычную зброю: аўтамат і чатыры пісталеты.
Паводле версіі МУС, на праграмістку данёс мянчук. Ён праходзіў паўз яе дом і заўважыў БЧБ-сцяг у акне кватэры на шостым паверсе.
dev.by змог звязацца з двума знаёмымі затрыманай дзяўчыны. Яе завуць Аліна Карповіч. Апошнімі гадамі працавала ў кампаніі CTDev на пазіцыі лід-праграмісткі.
Адзін са знаёмых Аліны паведаміў, што кватэра на відэа, апублікаваным МУС, падобная да апошняй кватэры дзяўчыны. Паводле слоў знаёмага, сцяг вісеў на сцяне ў кватэры на шостым паверсе і заўважыць яго з вуліцы было цяжка.
Гэта не першы раз, калі сілавікі расказваюць пра затрыманні айцішнікаў пасля даносаў «неабыякавых» грамадзян. На пачатку студзеня быў арыштаваны распрацоўшчык Innowise Group Максім Статкевіч. Відэа з ім з’явілася ў адным з тэлеграм-каналаў, які звязваюць з беларускімі сілавікамі. Аўтары канала пісалі, што падставай для затрымання стала перапіска ў працоўным чаце, якой падзяліліся калегі затрыманага. Аднак самі калегі Максіма сумняваліся ў гэтым. Тэлефон айцішніка з працоўнай перапіскай маглі праверыць ужо пасля арышту. Дзе цяпер знаходзіцца Максім і ў якім статусе — невядома.
Читать на dev.by