Крызіс амаль завяршыўся. Што адбываецца на мяжы з Польшчай 20 студзеня

Чарга з аўто на мяжы прыкметна парадзела.

4 каментарыя

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта Беларусі, 20 студзеня, а 10:00 ўезду ў Польшчу ў пункце пропуску «Брэст» чакалі 272 легкавыя аўтамабілі. Як паведамілі ў ведамстве, польскія кантрольныя службы ад пятніцы прынялі на сваю тэрыторыю 41% транспарту.

За тры дні (ад пятніцы) чарга з легкавых аўто зменшылася амаль у 5 разоў. Яшчэ зранку ў пятніцу ўезду ў Польшчу чакала каля 1300 аўтамабіляў. Нагадаем, што самы пік калапсу быў 7 студзеня — аўтамабіляў у чарзе было 2,5 тысячы.

З аўтобуснымі зносінамі на гэты момант усё як мае быць — чэргаў на мяжы няма.


Читать на dev.by