Сітуацыя на мяжы: да трох сутак чакання, каб выехаць з Беларусі

Чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу пасля Вялікадня працягвала расці 23 красавіка. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, яшчэ ўчора раніцай перад польскім пунктам пропуску Брэст–Тэрэспаль фіксавалася 1317 аўтамабіляў. Усяго за 8 гадзін да 18:00 чарга вырасла да 1464 машын і 9 аўтобусаў. Да апоўначы яна і зусім дасягнула 1550 аўто і 18 аўтобусаў, але да ранку 24 красавіка крыху зменшылася — паводле стану на 8:00 выезду з Беларусі чакала 1450 аўто і 15 аўтобусаў.

2 каментарыя

У прыгранічных чатах карыстальнікі адзначаюць, што пры такой колькасці транспарту час чакання складае больш за трох сутак ці нават больш.

Інтэрнэт-крыніцы пішуць пра беларусаў, якія зарэгістраваліся ў электроннай чарзе ў брэсцкім пункце пропуску і сочаць за ёй у тым ліку з дапамогай Telegram-ботаў. Днём 23 красавіка бот даваў такую інфармацыю: «Аўтамабіляў у чарзе: 1353. Выклікана машын за 24 гадзіны: 281 + 10 па прыярытэце. Тэмп выкліку машын за гадзіну: 12. Час чакання першага аўто ў чарзе: 1 дзень 17 гадзін 26 хвілін (стаў у чаргу 709‑м). Прыблізны разлік чакання пры рэгістрацыі ў ЗО цяпер: 4 дні 16 гадзін 48 хвілін (28.04.2025 у 06:26)».

Гэтыя разлікі пацвярджаюць і карыстальнікі прыгранічных чатаў: «21.04 у ЗО адстаялі 5 гадзін для рэгістрацыі. А 18:00 атрымалі нумар 577. Выклікалі ў ЗО 23.04 у 04:30. І толькі а 13:00 23 красавіка ўехалі ў Польшчу. Палякі накіроўваюць аднаго на рэнтген, другога — у бокс на дагляд. Практычна нікога не выпускаюць без дадатковых даглядаў».

Учора вечарам карыстальнікі чатаў паведамлялі, што на праходжанне мяжы патрацілі амаль 53 гадзіны. Сёння раніцай былі паведамленні, што агульны час склаў амаль 58 гадзін.

Людзям раяць, калі магчыма, каб зэканоміць час, ехаць у ЕС праз Літву. Пры гэтым рух у бок Беларусі з Польшчы вельмі слабы.

Беларусы ў такой вялізнай чарзе вінавацяць беларускіх памежнікаў — маўляў, тыя аддаюць прыярытэт аўтобусам і забіваюць імі мост на мяжы. Тыя ж адказваюць, што ім нібыта дыктуюць польскія калегі, каго выклікаць.

На мяжы з Польшчай набліжаецца калапс
Па тэме
На мяжы з Польшчай набліжаецца калапс

Читать на dev.by