Следчы камітэт: расследаванне справы «Тут бай» завершанае

Матэрыялы крымінальнай справы супраць працаўнікоў «Тут бай медыя» неўзабаве будуць перададзеныя пракурору, паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч. Паводле яго слоў, большасць фігурантаў справы абвінавачваецца ў нясплаце падаткаў. У СІЗА застаюцца двое супрацоўнікаў партала. 

1 каментарый

«Цяпер расследаванне завершанае. Усім фігурантам прад’яўленыя абвінавачванні, і яны ўжо азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы. У найбліжэйшы час крымінальная справа будзе перададзеная пракурору. Як я ўжо сказаў, большасць фігурантаў абвінавачваецца ў нясплаце падаткаў. Амаль усе яны заявілі хадайніцтва кіраўніку дзяржавы пра памілаванне, пакрылі шкоду ў поўным аб’ёме і ўнеслі крымінальна-прававую кампенсацыю. Большасць абвінавачаных супрацоўнічала са следствам, таму ім змянілі меру стрымання. Цяпер пад вартай знаходзяцца толькі двое фігурантаў», — заявіў Шандаровіч.

Пад вартай застаюцца генеральная дырэктарка «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна і рэдактарка партала Марына Золатава.

Год «Делу TUT». Марина Золотова, Людмила Чекина, Елена Толкачёва — в СИЗО
По теме
Год «Делу TUT». Марина Золотова, Людмила Чекина, Елена Толкачёва — в СИЗО

Читать на dev.by