У AI-дэрматолага Skinive ужо 150К карыстальнікаў. Падтрымайце беларусаў на PH (і праверцеся)
Беларуская каманда запусціла на ProductHunt сэрвіс для самакантролю здароўя скуры Skinive.
Гэта хуткае і недарагое рашэнне для ацэнкі здароўя скуры.
Праект Skinive вырас з тэлеграм-бота. Распрацоўшчыкі навучылі нейрасетку на невялікім датасэце наватвораў для вызначэння анка-рызык — гэта было ў 2018 годзе. Наступнымі гадамі каманда істотна пашырыла арсенал распазнавання сеткі за кошт асноўных дэрматалагічных захворванняў, палепшыла распазнаванне акнэ і ВІЧ-інфекцый скуры. І выпусціла сваю першую мабільную праграму Skinive MD — для медыкаў.
Навучанне нейрасеткі апошняй версіі паказала значнае павелічэнне адчувальнасці і спецыфічнасці, каэфіцыент памылак знізіўся ад 7% да 1,8% — а гэта значыць, што каманда дамаглася зніжэння колькасці прапушчаных паталогій і памылковых заключэнняў.
Распрацоўшчыкі прызнаюць: праграма — «вітамінка, а не лекі», чалавеку ўсё роўна патрэбны доктар. Але Skinive дазваляе не прапусціць паталогіі на раннім этапе, калі праблема не відавочная.
У аўтараў запланаваныя маштабнейшыя даследаванні, але нават цяпер, адзначае каманда, яны наперадзе канкурэнтаў, якія валідавалі свае рашэнні на датасэтах максімум 5-10 тысяч выпадкаў.
Вы можаце падтрымаць праект голасам на ProductHunt — і вось чаму:
- Ініцыятыва распрацавала рашэнне для розных фотатыпаў скуры, якое ахоплівае больш за 50 скурных захворванняў з дакладнасцю + 95%.
- Каманда прааналізавала 1+ мільён выяў, каля 12% станаў скуры былі ідэнтыфікаваныя як рызыкі для здароўя.
- Прадукт выкарыстоўваюць +150K карыстальнікаў дома, у медыцынскай практыцы ды ў іншых медыцынскіх праграмах.
- Праграмнае забеспячэнне з’яўляецца медыцынскай прыладай з маркіроўкай CE-Mark і адпаведнасцю ISO13485.
Паводле апытанняў Еўрапейскай акадэміі дэрматалогіі і венералогіі, амаль у кожнага другога еўрапейца ёсць скаргі наконт скуры — у вялікіх лічбах гэта 185 мільёнаў чалавек. І, на жаль, у 30% выпадкаў хваробы дыягназаваліся позна. У Еўропе на кожны мільён насельніцтва прыпадае толькі 35 дэрматолагаў. Падобны недахоп спецыялістаў назіраецца і ў іншых частках свету. Час чакання планавай кансультацыі дэрматолага часам можа перавышаць тры месяцы.
Развіццё AI істотна змяніла падыход да дыягностыкі і лячэння дэрматалагічных захворванняў. Камп’ютарныя алгарытмы цяпер выкарыстоўваюцца для дапамогі дэрматолагам у дыягностыцы захворванняў.
Вы можаце падтрымаць dev.by рознымі спосабамі, напрыклад, хуткім данатам проста цяпер.
Читать на dev.by