Упершыню менш за 100 тысяч. Вось колькі чалавек працавала ў ІТ у 2023
Паводле афіцыйных звестак, колькасць работнікаў у ІТ-галіне за 2023 год скарацілася на 15%+. А агульная колькасць спецыялістаў у ІТ аказалася мінімальнай за апошнія чатыры гады.
Колькі айцішнікаў налічыў Белстат
Звесткі аб колькасці занятых у розных сферах ведамства публікуе два разы на год. У лютым з’яўляецца папярэдняя, а летам — ужо выніковая статыстыка.
Папярэдне — летась у ІТ працавала больш за 88 тысяч чалавек. Гэта на 16%, або на 17,6 тысячы менш, чым у 2022 годзе. Апошні раз прыкладна столькі людзей працавала ў галіне ў 2019 годзе.
Больш за тое, упершыню за апошнія тры гады колькасць працоўных спецыялістаў у ІТ выйшла меншай за 100 тысяч.
Зрэшты, да лічбаў Белстата ёсць пытанні.
Напрыклад, па звестках ведамства, у 2022 годзе ў ІТ-сектары працавала на 2,2 тысячы менш, чым у 2021 годзе.
Але калі ўзяць даныя таго ж Белстата па найманні і звальненнях, то за 2022 год колькасць спецыялістаў у ІТ-сектары скарацілася амаль на 17 тысяч спецыялістаў.
Варта ўдакладніць, што пазней Белстат прыбраў з адкрытых звестак лічбу ў 105,8 тысяч тых, хто працаваў у ІТ у 2022. Верагодна, пры канчатковых падліках яна змянілася.
Даныя за мінулы год таксама выклікаюць пытанні. Ведамства паказвае, што колькасць работнікаў у ІТ скарацілася на 17+ тысяч. Але ў 2023 годзе адток спецыялістаў (розніца паміж прынятымі і звольненымі) значна запаволіўся адносна 2022 года.
Магчыма, адток амаль у 17 тысяч, які здарыўся ў 2022 годзе, Белстат якраз улічыў у статыстыцы за 2023 год. Айцішнікі, якія звольніліся і з’ехалі з краіны ў 2022 годзе, працавалі ў беларускім ІТ нейкі час і з гэтай прычыны маглі трапіць агульную ў статыстыку занятых у галіне за 2022 год. Але летась яны ўжо не лічыліся супрацоўнікамі ў РБ, адпаведна, не трапілі ў агульную статыстыку.
Як бы там ні было, статыстыка паказвае агульную тэндэнцыю — колькаснае скарачэнне ІТ-сектара.
Адток айцішнікаў у 2022-2023
Паглядзелі, якія яшчэ ёсць даныя пра колькасць айцішнікаў.
З мінулага года Белстат не публікуе інфармацыі аб нанятых і звольненых у ІТ і абмяжоўваецца толькі данымі ў цэлым па сектары «інфармацыя і сувязь». Калі арыентавацца на гэтыя звесткі, можна прыкладна палічыць, колькі спецыялістаў страціла галіна за мінулы год. Паводле нашых ацэнак — больш за 6 тысяч чалавек.
Для параўнання: за 2022 год адток спецыялістаў быў у 2,5 разы вышэйшы — большы за 16,5 тысяч. Асноўная прычына — вайна ва Украіне, праз якую пачалася другая хваля рэлакацыі айцішнікаў.
Усяго за апошнія два гады ІТ-сектар страціў толькі паводле афіцыйных звестак (і нашых разлікаў за 2023) больш за 22,5 тысячы чалавек. Рэальныя страты галіны могуць быць значна вышэйшымі.
Колькі спецыялістаў у ПВТ
Увосень мінулага года ПВТ апублікаваў інфармацыю аб колькасці новых рэзідэнтаў у 2022–2023 гадах і супрацоўніках. На той момант у кампаніях Парка працавала больш за 60 тысяч спецыялістаў (з улікам новых рэзідэнтаў і кампаній, якія сышлі з ПТВ/Беларусі). Вясной 2022 года іх было 78+ тысяч чалавек. То-бок за 1+ год штат кампаній ПВТ скараціўся прыкладна на 18 тысяч чалавек, або амаль на 25%.
Што далей
Сёлета 44 кампаніі сталі новымі рэзідэнтамі ПВТ, аднак Парк не апублікаваў новай інфармацыі пра колькасць супрацоўнікаў.
Большасць новых рэзідэнтаў — невялікія кампаніі, якія былі зарэгістраваныя толькі летась. Таму, верагодна, прыток новых спецыялістаў не вельмі вялікі.
Між тым толькі сёлета, калі арыентавацца на даныя ПВТ, некалькі дзясяткаў кампаній перасталі быць рэзідэнтамі Парка. Верагодна, частка з іх сышла ў ліквідацыю, пры гэтым можна меркаваць, што не ўсе супрацоўнікі такіх кампаній працягнуць працаваць у Беларусі.
Самыя гучныя закрыцці бізнэсу сёлета пакуль звязаныя з мабільнымі распрацоўшчыкамі.
На пачатку студзеня стала вядома пра закрыццё ў Мінску офіса распрацоўкі ізраільскай геймдэў-кампаніі Playtika. Афіцыйная прычына закрыцця, паводле слоў супрацоўнікаў, — legal issues (заканадаўчыя пытанні — заўв.).
У мінскім офісе сёння працуе каля 300 чалавек. Паводле слоў крыніц, чакаецца, што кампанія скароціць 50% усёй мінскай каманды, то-бок каля 150 чалавек. Спецыялістам, якія не трапілі пад скарачэнне, прапануюць 3 опцыі: аддаленая праца (праз Грузію), рэлакацыя (крыніцы называюць Польшчу — заўв.) або B2B.
Офіс у Мінску закрые мабільны распрацоўшчык з беларускімі каранямі Apalon. На працягу лютага-сакавіка кампанія ўсю беларускую каманду (100+ чалавек) звольніць. Гэта адбудзецца ў сувязі з продажам прадуктаў Mosaic Group — мацярынскай кампаніі Apalon. Яе інтэлектуальная ўласнасць стала прадметам угоды (кошт актываў складае 160 мільёнаў долараў), пры гэтым каманда — не.
Таксама з краіны сыходзіць геймдэў-студыя з беларускімі каранямі Belka Games. Афіцыйна працэдура ліквідацыі беларускай юрыдычнай асобы была запушчаная пры канцы снежня 2023 года. Рашэнне было прынятае ўласнікам.
Ці засталіся яшчэ супрацоўнікі Belka Games у Беларусі (хтосьці можа працаваць аддалена), дакладна не вядома. Раней там працавала больш за 100 чалавек. На бягучы момант у лінкедзіне больш за 20 супрацоўнікаў Belka Games паказалі Беларусь у якасці актуальнай лакацыі.
Што з вакансіямі ў Беларусі
На рынку ІТ-вакансій пры канцы мінулага года было пакуль самае глыбокае дно. У снежні ў Беларусі было 3648 актыўных ІТ-вакансій — гэта абсалютны антырэкорд за ўсю гісторыю назіранняў і мінус 15% да лістапада. Падобны рэзкі правал назіраўся год таму, у снежні 2022 года.
Зрэшты, на пачатку гэтага года асобныя кампаніі актывізавалі найманне.
Напрыклад, на сайце rabota.by больш за 40 вакансій з’явілася за апошні месяц ад Lesta Games. Кампанія шукае распрацоўшчыкаў, дызайнераў, аналітыкаў, інжынераў. Таксама больш за 40 вакансій размясціла кампанія Innowise Group — патрэбныя распрацоўшчыкі, менеджары, інжынеры. Больш за 20 прапаноў аб працы ў Беларусі размясціла за апошні месяц кампанія Andersen.
Дзякуй, што чытаеце нас, дарагі юзер. Некалькі разоў на тыдзень (часам радзей, і дарма) вы заходзіце на dev.by. Часы бываюць розныя (наш cash flow упаў у разы, напрыклад).
Але нягледзячы на жах за акном, мы працягваем працаваць, слухаць і чуць вас, знаходзіць абнадзейлівыя гісторыі, зашкварныя выпадкі, фіксаваць усё, што адбываецца з беларускім ІТ. Дапамажыце dev.by заставацца з вамі. Мы вам яшчэ спатрэбімся.
Сапорціце dev.by праз Patreon, Donorbox (зручна ў Беларусі) або крыпту:
- Bitcoin (BTC): 0×276e0eC1bf16cfB5E0934382B6e09Ce1836b28Ba
- Etherium (ETH): bc1q2ghxe9fmtmwr4sgz27k58j9ql0vfs25ucxlx5t
Дзякуй. Калі плацеж штомесячны — дзякуй два разы!
Читать на dev.by