Slack прыбярэ падтрымку рускай мовы ў праграме праз два тыдні
Распрацоўшчыкі карпаратыўнага месенджара Slack абвясцілі, што ад 28 чэрвеня ён спыніць падтрымку рускай мовы. Яе дадалі 30 чэрвеня 2021 года, адзначае vc.ru.
Карыстальнікі змогуць працягваць гутарыць на абранай імі мове або перакласці інтэрфейс Slack у ягонай браўзернай версіі пры дапамозе перакладчыка, гаворыцца ў пасце.
7 сакавіка 2022 года кампанія Salesforce, якая валодае Slack, паведаміла пра спыненне працы з кліентамі з Расіі. Тады пра абмежаванні працы Slack яна не згадвала.
15 сакавіка карыстальнікі з Расіі пачалі паведамляць пра выдаленне працоўных прастор у Slack — гэта закранула каманды Сбербанка. 16 сакавіка месенджар расказаў пра абмежаванні для расійскіх кліентаў: некаторым адключылі доступ праз санкцыі, а карыстальнікаў з платнымі падпіскамі перавялі на бясплатны тарыф — без блакавання.
У лютым 2023 года карыстальнікі з Расіі паскардзіліся, што Slack пачаў папярэджваць, што будзе выдаляць і бясплатныя прасторы ад 21 сакавіка.
Читать на dev.by