«Джэймс Уэб» трэці раз у гісторыі сфатаграфаваў «Слупы стварэння»

Тэлескоп перадаў новую серыю здымкаў «Слупоў стварэння» — скупнасці міжзоркавага газу і пылу з туманнасці Арла.

Пакінуць каментарый

NASA ўдакладняе, што гэта трэцяя серыя здымкаў з 1995 года. «[Здымкі] дапамогуць даследчыкам абнавіць свае мадэлі зоркаўтварэння за кошт дакладнейшага падліку новых зорак, а таксама вызначыць колькасць газу і пылу ў [гэтым] раёне», — сказана ў паведамленні. Першыя здымкі «Слупоў стварэння» перадаў тэлескоп «Хабл» у 1995 годзе, другую серыю ён даслаў у 2014 годзе.

Туманнасць Арла знаходзіцца на адлегласці каля 6,5 тысяч светлавых гадоў ад Зямлі ў сузор'і Змяі. Туманнасць — гэта скупнасць міжзоркавага газу і пылу, з якой нараджаюцца новыя зоркі за кошт аб’яднання часціц. Навукоўцы лічаць, што каля 6 тысяч гадоў таму ў ваколіцах «Слупоў стварэння» адбыўся выбух звышновай зоркі. Астраномы мяркуюць, што ў сувязі з гэтым «Слупоў» больш няма, але з Зямлі гэтага пакуль не відаць.

Телескоп «Джеймс Уэбб» показал сверхчеткий снимок галактики, которую не мог разглядеть «Хаббл»
По теме
Телескоп «Джеймс Уэбб» показал сверхчеткий снимок галактики, которую не мог разглядеть «Хаббл»
«Джеймс Уэбб» сделал самые четкие снимки Нептуна за последние 30 лет
По теме
«Джеймс Уэбб» сделал самые четкие снимки Нептуна за последние 30 лет
‎‎«‎Джеймс Уэбб»‎ показал первые снимки Марса
По теме
‎‎«‎Джеймс Уэбб»‎ показал первые снимки Марса

Читать на dev.by