Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Змена палітыкі SAP паставіла пад пагрозу сістэму аховы здароўя цэлай краіны

Нямецкамоўная група кліентаў SAP (DSAG) заклікала софтверную кампанію прадоўжыць падтрымку спецыялізаванага галіновага рашэння SAP IS-H для бальніц і арганізацый аховы здароўя на аснове састарэлай платформы SAP ECC праз рызыку парушэння працэсаў справаздачнасці ў бальніцах у Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі, піша The Register.

Пакінуць каментарый

Нямецкамоўная група кліентаў SAP (DSAG) заклікала софтверную кампанію прадоўжыць падтрымку спецыялізаванага галіновага рашэння SAP IS-H для бальніц і арганізацый аховы здароўя на аснове састарэлай платформы SAP ECC праз рызыку парушэння працэсаў справаздачнасці ў бальніцах у Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі, піша The Register.

Як адзначыла DSAG, толькі ў гэтым чэрвені SAP заявіла, што дазволіць трэцім бакам распрацоўваць пераемніка рашэння IS-H па ліцэнзійнай дамове з партнёрамі, такімі як T-Systems Austria. Тады ж SAP заявіла, што не плануе выпускаць наступную версію IS-H. але фактычна замена IS-H даступная толькі для кліентаў, якія ўжо перайшлі або збіраюцца перайсці на актуальную платформу S/4HANA, паведаміла DSAG.

Каб перайсці на альтэрнатыву IS-H, карыстальнікам ECC прыйдзецца міграваць на S/4HANA да заканчэння асноўнай падтрымкі ECC у 2027 годзе. Пры гэтым у іх будзе вельмі мала часу для міграцыі на новую платформу, жыццёва важную для працы медыцынскіх арганізацый. Таму DSAG заклікала SAP падоўжыць падтрымку ECC для такіх кліентаў без дадатковай аплаты. Цяпер SAP прапануе купіць пашыраную падтрымку такіх сістэм да 2030 года.

Вальтэр Шынерэр, сябра праўлення DSAG у Аўстрыі, заявіў, што, каб пазбегнуць дадатковых выдаткаў, клінікам і бальніцам прыйдзецца замяніць IS-H з SAP ERP на працягу трох гадоў. «Хаця новае рашэнне мае быць даступным з 2025 года, T-Systems Austria і ўсім кампаніям, якіх гэта тычыцца, будзе складана ажыццявіць міграцыю да заканчэння тэрміну асноўнага абслугоўвання IS-H ў 2027 годзе», — паведаміў ён. Шынерэр адзначыў, што гэта нерэальна, паколькі толькі на правядзенне тэндара на распрацоўку пераемніка IS-H сыдзе каля двух гадоў.

В Великобритании целый город обанкротился из-за перехода на софт Oracle
В Великобритании целый город обанкротился из-за перехода на софт Oracle
По теме
В Великобритании целый город обанкротился из-за перехода на софт Oracle

Ён дадаў, што, паколькі SAP змяніла сваю ўласную галіновую стратэгію, яна мае даць нейкія гарантыі, каб канчаткова не страціць даверу кліентаў. Напрыклад, прапанаваць пашыранае абслугоўванне без дадатковай аплаты для карыстальнікаў IS-H. Паводле даных DSAG, абслугоўванне больш як 95% усіх пацыентаў Аўстрыі залежыць ад гэтага рашэння. Без новай платформы будзе немагчыма прыняць пацыентаў, зрабіць выпіску і выставіць рахункі.

SAP пагадзілася, што трэція бакі могуць распрацаваць рашэнне для бальнічнай галіны непасрэдна на S/4HANA, але пераважным метадам стварэння галіновага софту яна назвала выкарыстанне воблачнага асяроддзя. Паводле словах DSAG, карыстальнікі не хацелі б разгортваць новае рашэнне ў воблаку праз патэнцыйны канфлікт з мясцовым заканадаўствам.

Прадстаўнік SAP заявіў The Register, што стратэгія выпуску і абслугоўвання софту застаецца нязменнай: «Ахова здароўя стратэгічна важная для SAP. Мы знаходзімся ў пастаянным і цесным кантакце з нашымі кліентамі і партнёрамі з сістэмы аховы здароўя, каб дапамагчы ім заставацца эфектыўнымі нават у нестабільныя часы. Наша мэта на будучыню, заснаваная на водгуках нашых кліентаў і адпаведнай стратэгіі SAP, палягае ў тым,  каб даць модульную сістэму». Ён падсумаваў, што SAP выконвае свае забавязанні па рашэнні IS-H. Ці падоўжыць SAP тэрмін бясплатнай падтрымкі IS-H на ECC, пакуль не паведамляецца.

Нямецкі софтверны распрацоўшчык SAP скарачае 3 тысячы супрацоўнікаў
Нямецкі софтверны распрацоўшчык SAP скарачае 3 тысячы супрацоўнікаў
Па тэме
Нямецкі софтверны распрацоўшчык SAP скарачае 3 тысячы супрацоўнікаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.