СМІ: Маск збіраўся выводзіць Starlink з Украіны пасля размовы з Пуціным
Ілан Маск разглядаў магчымасць вываду спадарожнікавага інтэрнэту Starlink з Украіны — бізнэсовец баяўся, што даванне сэрвісу там палічаць садзейнічаннем вайне ў Расіі. Пра гэта выданню New Yorker расказаў былы намеснік міністра абароны ЗША ў палітычных пытаннях Колін Каль. Таксама, паводле паведамлення New Yorker, падчас перамоваў з прадстаўнікамі Пентагона Маск заявіў, што размаўляў напрамую з Уладзімірам Пуціным.

У перамовах перад Калем стаяла задача пераканаць мільярдэра не адключаць інтэрнэту ва Украіне, паколькі гэта «не завершыць вайны». Паводле слоў палітыка, Маск нерваваўся праз тое, што ў Расіі могуць палічыць прысутнасць Starlink ва Украіне за дапамогу ёй, і думаў, што адключэнне сэрвісу згладзіць асцярогі расійскага боку.
Спадарожнікавыя тэрміналы, якія пастаўляюць ва Украіну SpaceX, якая належыць Маску, і іншыя донары, ужываюць для камунікацыі ўкраінскія вайскоўцы. Спадарожнікі дазваляюць каардынаваць атакі дронамі, артылерыйскія ўдары, трансляваць відэа з поля бою і збіраць разведданыя. Маск заяўляў, што мог адсочваць, як разгортваецца вайна, па карце актыўнасці Starlink, а таксама ведаў, у мірных або ваенных мэтах выкарыстоўваецца яго інтэрнэт.
«Гэта было за тры хвіліны да таго, як ён сказаў: „У мяне была выдатная размова з Пуціным“», — адзначыў Каль.
Паводле слоў былога выканаўчага віцэ-прэзідэнта PayPal Рыда Хофмана, Маск «цалкам купіўся на тое, што казаў яму Пуцін» пра вайну ва Украіне. Таксама, паводле слоў Хофмана, Маск казаў, што Пуцін «хоча міру» і што з ім трэба весці перамовы. Летась прадпрымальніку давялося апраўдвацца за прапанову правесці рэферэндум наконт прыналежнасці Крыма.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.