СМІ: Sony рыхтуе новую прыладу пад брэндам PlayStation
Журналіст Том Хендэрсан заявіў, што кампанія збіраецца выпусціць нейкую новую прыладу пад брэндам PlayStation.

Хендэрсан не ўдакладніў, што гэта за гаджат, але яго рэліз мае адбыцца да выхаду PlayStation 5 Pro. «Sony рыхтуе штосьці новае. Яно будзе выпушчанае да рэлізу PS5 Pro. Хутчэй за ўсё, я раскажу больш падрабязнасцей найбліжэйшым часам. І так, гэта не першакрасавіцкі жарт або штосьці накшталт таго», — растлумачыў ён.
Журналіст дадаў, што новая інфармацыя пра PS5 Pro з’явіцца найбліжэйшымі месяцамі. Новая мадэль кансолі мае выйсці пры канцы 2024 года. Таксама кампанія рыхтуецца да рэлізу абноўленай PS5 са здымным дыскаводам. Кансоль маюць паказаць гэтай вясной, у продаж яна паступіць восенню.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.