СММ-шчык з Пінска падмануў 135 чалавек у розных краінах. Зарабіў шмат грошай і крымінальную справу

Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 26-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка з Пінска. Яго абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры і крадзяжы з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі.

Пакінуць каментарый

Малады чалавек прапаноўваў у Instagram паслугі выдуманага рэкламнага агенцтва «FORWARD» па прасоўванні акаўнтаў у гэтай сацсетцы і наладжванні таргетаванай рэкламы ў Facebook.

Ён абяцаў пацярпелым пачаць працу ў найкарацейшы тэрмін пасля атрымання фіксаванай сумы ў якасці аплаты. Меркавалася, што ён будзе выконваць свае абавязкі — своечасова і ў поўным аб’ёме — з дапамогай скрыптоў, безлімітнай рассылкі ў Instagram, закупкі рэкламы, афармлення акаўнтаў, прыцягнення падпісчыкаў і павелічэння іх колькасці, наладжвання, запуску, аплаты і карэкціроўкі таргетынгу на Facebook.

Таксама пінчук абяцаў навучыць пацярпелых гэтым функцыям, аплаце кантэкстнай рэкламы ў Google Ads, стварэнню і афармленню канала на YоuTube, прапаноўваў доўгатэрміновае супрацоўніцтва. Акрамя таго, ён ад імя ІП, нібыта з’яўляючыся прадстаўніком «FORWARD», заключаў пісьмовыя дамовы на аказанне рэкламных паслуг.

Грошы за замоўленыя вусна ці пісьмова паслугі пацярпелыя пералічвалі на ўказаныя ім банкаўскія і гульнявыя рахункі, а таксама крыптагаманец. У тэрмін паслугі не аказваліся, але абвінавачваны сцвярджаў, што ўсё выканаў, альбо прыдумляў апраўданні. Патрабаванні выканаць работу або вярнуць грошы ён ігнараваў.

Схема дзейнічала з верасня 2020 года па кастрычнік 2024 года. Абвінавачваны паспеў падмануць 135 пацярпелых, якія знаходзіліся ў Беларусі, Польшчы і Ізраілі, на агульную суму больш за 88 тысяч рублёў, што з’яўляецца асабліва буйным памерам.

Таксама ён паўторна завалодаў грашовымі сродкамі аднаго з пацярпелых шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі — увёў у камп’ютарную сістэму ілжывую інфармацыю пра выкарыстанне банкаўскай карты яе ўладальнікам, атрымаў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, здзейсніў чатыры транзакцыі з банкаўскага рахунку пацярпелага і пералічыў на свой гульнявы рахунак у віртуальнай гульнявой установе больш за 750 рублёў.

Справа расследавана ўпраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці і кваліфікавана па ч. 4 арт. 209 і ч. 2 арт. 212 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачваны ўзяты пад варту.

Гродзенцу далі 13 гадоў калоніі з-за біткойнаў
Па тэме
Гродзенцу далі 13 гадоў калоніі з-за біткойнаў
Улады пахваліліся, як майняць крыпту ў Брэсцкай вобласці і будуюць яшчэ адну ферму
Па тэме
Улады пахваліліся, як майняць крыпту ў Брэсцкай вобласці і будуюць яшчэ адну ферму

Читать на dev.by