Зноў ШІ: SQL скаціўся да мінімуму ў рэйтынгу TIOBE

SQL быў сярод 20 моў праграмавання, якія аўтары TIOBE адсочвалі з самага пачатку рэйтынгу ў 2001 годзе. Прычым ён уваходзіў у топ-10. Яго выключылі ў 2004-м, але вярнулі ў 2018-м — і зноў у топавую дзясятку.

1 каментарый

У апошнія месяцы SQL страчвае пазіцыі і ў чэрвеньскім спісе заняў 12-е месца — самае нізкае за ўвесь час. SQL застанецца галоўнай мовай для працы з базамі даных яшчэ многія і многія гады, адзначаюць у TIOBE. Але на фоне буму ШІ, дзе даныя ў асноўным неструктураваныя, усё большую ролю адыгрывае паняцце NoSQL (not only SQL), якім абазначаюць нерэляцыйныя базы даных. У падобных базах даныя запісваюцца ў дакументы і захоўваюцца ў такіх фарматах, як, напрыклад, JSON і XML, і яны сталі сапраўднай пагрозай дакладна структураванаму, але разам з тым жорсткаму падыходу SQL. Рост папулярнасці NoSQL у TIOBE параўноўваюць з узлётам моў з дынамічнай тыпізацыяй кшталту Python у супрацьлегласць статыстычна тыпізаваным — напрыклад, C++ і Java.

10 радок у спісе замест SQL заняў Fortran, які з’явіўся на 17 гадоў раней — у 1957 годзе. Увогуле склад топавай дваццаткі ў чэрвені застаўся такім жа, як і месяц таму.

TIOBE: з рэйтынгу павыляталі мовы, якія стабільна трымалі пазіцыі
Па тэме
TIOBE: з рэйтынгу павыляталі мовы, якія стабільна трымалі пазіцыі
Python усталяваў адразу два рэкорды ў майскім TIOBE
Па тэме
Python усталяваў адразу два рэкорды ў майскім TIOBE

Читать на dev.by