«Сабраліся байцы і камісары». У БДУІР у савецкім стылі ўзнагародзілі будаўнічы атрад

У Мінску закрыўся трэці працоўны семестр, у часе якога адзначыліся студэнты БДУІР.

4 каментарыя

Атрад «Спадчына» БДУІР, які працаваў на рэканструкцыі стадыёна «Трактар», прызналі найлепшым будаўнічым атрадам Мінска, паведаміла прэс-служба ўніверсітэта.

У цырымоніі закрыцця, як паведамляецца, удзельнічалі «байцы і камісары студэнцкіх атрадаў, ветэраны студатрадаўскага руху».

Паводле звестак інфармагенцтва БЕЛТА, у 2024 годзе было працаўладкавана 18,5 тыс. маладых людзей, у тым ліку больш за 5,5 тыс. непаўналетніх. Гэты паказчык на 3,7 тыс. чалавек перавысіў даныя мінулага года. «Сталічныя байцы працаваў на найбуйнейшых прадпрыемствах Мінска, у іх ліку «Мінсктранс», «Камунарка», «МАЗ», «Мінскзелянбуд», «Інтэграл».

Лукашэнка прапанаваў БДУІР дапамагчы распрацаваць высокадакладную ракету і анансаваў стварэнне беларускага мабільніка
Па тэме
Лукашэнка прапанаваў БДУІР дапамагчы распрацаваць высокадакладную ракету і анансаваў стварэнне беларускага мабільніка
«Бюджэт» у БДУІР губляе прывабнасць. Заяў на 11% менш, чым летась
Па тэме
«Бюджэт» у БДУІР губляе прывабнасць. Заяў на 11% менш, чым летась

Читать на dev.by