Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

SOFTSWISS з беларускімі каранямі назвалі найлепшай крыптакампаніяй года

На пачатку лютага ў індустрыі iGaming (азартных анлайн-гульняў) адбылося ўручэнне адной з найпрэстыжнейшых прафесійных узнагарод International Gaming Awards. Тытул найлепшай крыптакампаніі года атрымала SOFTSWISS, заснаваная ў Мінску.

Пакінуць каментарый

Паводле ўмоў, атрымаць прэмію ў гэтай намінацыі магла кампанія, якая прапаноўвае ў сферы iGaming інавацыйныя паслугі і рашэнні з выкарыстаннем крыптавалюты, а таксама змагла даказаць высокую якасць прадукту і перавагу над канкурэнтамі.

Уручэнне прэмій праходзіла ў Лондане. Усяго пазмагацца за званне найлепшых паводле версіі журы сабраліся прадстаўнікі больш як 30 вядучых сусветных гульцоў рынку.

SOFTSWISS з’яўляецца адным з вядучых сусветных распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння. Кампанія мае офісы ў Беларусі, Польшчы, Грузіі і на Мальце. Яна першай у свеце стварыла ўнікальнае і бяспечнае рашэнне для працы з крыптавалютамі ў сферы анлайн-забавак.

Как Wargaming Andersen и другие платят тем кто «привёл друга»
Как Wargaming, Andersen и другие платят тем, кто «привёл друга»
По теме
Как Wargaming, Andersen и другие платят тем, кто «привёл друга»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.