Скарачэнне выдаткаў: 4 тэхнагіганты выплацяць амаль $5 млрд выходных дапамог
Тэхналагічныя кампаніі звальняюць супрацоўнікаў тысячамі і будуць выплачваць мільярды долараў кампенсацый, піша Insider. Напрыклад, толькі для Meta, Amazon, Microsoft і Alphabet сумарны памер выплат можа дасягнуць $4,7 млрд.
Тэхналагічныя кампаніі звальняюць супрацоўнікаў тысячамі і будуць выплачваць мільярды долараў кампенсацый, піша Insider. Напрыклад, толькі для Meta, Amazon, Microsoft і Alphabet сумарны памер выплат можа дасягнуць $4,7 млрд.
Meta у 4 квартале выдаткавала на выходныя дапамогі 11 тысячам супрацоўнікаў $975 млн. Частка гэтых выдаткаў была кампенсаваная зразаннем заробкаў, прэмій ды іншых бонусаў.
Але найбліжэйшымі месяцамі гэтая лічба можа павялічыцца: кампанія хоча стаць яшчэ эфектыўнейшай, а Марк Цукерберг незадаволены занадта складанай іерархіяй сваёй кампаніі. Усё гэта можа гаварыць аб тым, што ў Meta наспяваюць новыя звальненні.
Microsoft заявіла, што на выходныя дапамогі выдаткуе $800 млн. Кампанія звольніла 1 тысячу чалавек у кастрычніку і анансавала скарачэнні яшчэ 10 тысяч у студзені.
Amazon выходныя дапамогі ў 4 квартале абышліся ў $640 млн. У студзені гендырэктар рытэйлера Эндзі Джэсі паведаміў, што замест 10 тысяч будзе звольнена 18 тысяч супрацоўнікаў.
Паводле ацэнак Alphabet, на выходныя дапамогі ёй прыйдзецца выдаткаваць ад $1,9 млрд да $2,3 млрд. Матчына кампанія Google скарачае глабальны штат на 12 тысяч чалавек.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
начал резать снизу, приступил резать сверху
...добрался до горла
До горла там ещё далеко. Ещё не повыгнали то колво что понабрали в 2020-2022